Аўтобус пойдзе. 21.by

Аўтобус пойдзе

06.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэха публікацыі

Пасля публікацыі ў "Звяздзе" артыкула "А ў нас у двары", у якім паведамлялася пра праблему недахопу грамадскага пасажырскага транспарту (яна турбуе жыхароў вуліцы Герцэна, што недалёка ад плошчы Перамогі ў Віцебску), старшынёй Віцебскага гарвыканкама дадзена даручэнне ў бліжэйшы час адкрыць рэгулярны аўтобусны маршрут.

Адпаведны афіцыйны ліст з Адміністрацыі Першамайскага раёна Віцебска быў накіраваны ў віцебскі карпункт "Звязды". Нагадаю, што па вуліцы на момант публікацыі хадзілі толькі трамваі трох маршрутаў і адно маршрутнае таксі. У многія раёны горада, дзе знаходзяцца папулярныя гандлёвыя цэнтры і гэтак далей, дабрацца можна толькі з перасадкамі. "Праведзена камісійнае абследаванне дарожных умоў і вызначаны месцы для арганізацыі аўтобусных прыпыначных пунктаў", паведамляецца ў лісце з адміністрацыі. Пакуль што, як паведамілі аўтару артыкула жыхары названай вуліцы, аўтобус не ходзіць.

Праблема каруселі і пясочніцы ў двары дома № 24, корпус 2 па вуліцы Герцэна ў Віцебску, канструктыўныя элементы якіх небяспечныя для здароўя дзяцей, на вялікі жаль, так і не вырашылася. Прадстаўнікі ўлады канстатуюць, што пытанні забеспячэння бяспечнай эксплуатацыі дзіцячага абсталявання — гэта абавязак старшыні таварыства ўласнікаў дома, у двары якога стаяць карусель і пясочніца. Жыхары, як адзначыла жанчына, якая звярнулася па дапамогу ў карпункт, паставілі на сходзе, як кажуць, пытанне рубам. Ды ўсё скончылася канстатацыяй таго, што першапачаткова так было зроблена: тая ж пясочніца з бетонным "перыметрам". Маўляў, таму і якія прэтэнзіі цяпер. На жаль, не дапамог зварот карэспандэнта ў пракуратуру раёна па праблемнай тэме. Так і будзе на дзіцячай пляцоўцы небяспечна, пакуль, не дай Божа, нешта не здарыцца?

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля публікацыі ў "Звяздзе" артыкула "А ў нас у двары", у якім паведамлялася пра праблему недахопу грамадскага пасажырскага транспарту (яна турбуе жыхароў вуліцы Герцэна, што недалёка ад плошчы Перамогі ў Віцебску), старшынёй Віцебскага гарвыканкама дадзена даручэнне ў бліжэйшы час адкрыць рэгулярны аўтобусны маршрут.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика