Сказаўшы А.... 21.by

Сказаўшы А...

06.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уважлiва прачытваю матэрыялы на тэму новага варыянту Кодэкса аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, якi забараняе распiванне пiва ў грамадскiх месцах (i дазваляе — у спецыяльна абсталяваных)... Думаю, што гэты дакумент, калi, безумоўна, ён будзе выконвацца, паспрыяе паляпшэнню грамадскага парадку на нашых вулiцах, у парках, у дварах. Але ж для гэтага, пiсаў у рэдакцыю "Звязды" спадар Сырамалот з Мiнска, трэба высветлiць адзiн вельмi iстотны момант: што разумець пад спецыяльна абсталяванымi месцамi? Гэтае пытанне, упэўнены, цiкавiць многiх нашых грамадзян. Асаблiва тых, каму даводзiцца жыць у суседстве з крамамi, што гандлююць пiвам.

Летась, напрыклад (працягваў далей чытач) мне "пашчасцiла" весцi доўгiя перамовы з адмiнiстрацыяй крамы № 24, размешчанай у нашым доме № 45 па вулiцы Казiнца, звяртацца ў адмiнiстрацыю свайго Кастрычнiцкага раёна, бо кiёск па продажы пiва на разлiў (якi належыць гэтай краме) знаходзiцца за 15 метраў (!) ад увахода ў жылы дом. Не трэба, вiдаць, тлумачыць, наколькi непажаданае гэта суседства?!. Аднак усе мае перамовы плёну не далi: пункт па продажы пiва працаваў аж да надыходу восенi. I паўз яго кожны дзень праходзiлi дзецi — у школу, са школы...

Хутка гэтыя паходы, вiдаць, пачнуцца зноў: да надыходу цёплага надвор'я часу засталося няшмат, продаж пiва на разлiў, як падказвае мой досвед, хутчэй за ўсё, будзе ўзноўлены, нягледзячы на тое, што падобны гандаль па сутнасцi правакуе людзей на парушэнне прынятага закона. Да таго ж у сродках масавай iнфармацыi ўжо чутны незадаволеныя галасы адказных асобаў, звязаных з вытворчасцю i гандлем гэтага напiтку. Я iх разумею: нехта хоча i разлiчвае атрымлiваць ад яго немалыя прыбыткi. Хай, але ж не на шкоду iнтарэсам людзей?!

Сапраўды: усё павiнна быць у цывiлiзаваных рамках, i прыняты закон ёсць крок да iх, хоць, як мне падаецца, не зусiм упэўнены, не да канца прадуманы. Таму вельмi трэба, каб цяпер на старонках газет быў падрабязна "распiсаны" гэты тэрмiн "месцы, спецыяльна абсталяваныя для ўжывання пiва", бо можа атрымацца, што гандлёвыя арганiзацыi яго разумеюць зусiм не так, як астатняе насельнiцтва.

Не столькi з разлiкам на такi каментар, колькi з надзеяй на высвятленне "гiсторыi пытання" (кшталту, як даўно адкрыты кiёск па гандлi пiвам непадалёк ад жылога дома № 45 па вулiцы Казiнца, наколькi гэта апраўдана (тым больш пры скаргах грамадзян...) рэдакцыя накiравала лiст спадара Сырамалота ў адмiнiстрацыю Кастрычнiцкага раёна г. Мiнска.

Як паведамiлi адтуль, згодна з дзейным заканадаўствам, пiвам нельга гандляваць у месцах, пералiчаных у пастанове Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 6 сакавiка 2006 г. № 317 "Аб асобных пытаннях рэгулявання рознiчнага гандлю пiвам i слабаалкагольнымi напоямi i аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па пытаннях ажыццяўлення рознiчнага гандлю". Гэта значыць, у навучальных установах, арганiзацыях аховы здароўя, дзiцячых тэатральна-вiдовiшчных i выхаваўчых установах, у будынках вытворчых арганiзацый i на аб'ектах будаўнiцтва, у дыетычных сталоўках i дзiцячых кавярнях i iнш.).

Цяпер, паводле вуснай iнфармацыi Мiнiстэрства гандлю Рэспублiкi Беларусь, распрацоўваецца пералiк аб'ектаў гандлю i грамадскага харчавання, у якiх можа ўжывацца пiва.

Адкуль — да "надыходу цёплага надвор'я" (а значыць i адкрыцця альбо не адкрыцця "спрэчнага" гандлёвага пункта), чаго так апасаецца, прынамсi, аўтар лiста ў рэдакцыю спадар Сырамалот, час яшчэ застаецца. Будзем спадзявацца, што яго хопiць на падрыхтоўку чаканага пералiку. Якi, безумоўна ж, будзе i друкавацца, i абмяркоўвацца i, хочацца верыць, выконвацца. Бо, як кажуць людзi разумныя, страшная не толькi залежнасць ад алкаголю, якi, па сведчаннi спецыялiстаў, часта пачынаецца менавiта з пiва, але i залежнасць ад алкаголiкаў, ад якой пакутуе безлiч людзей — не ў сям'i, дык па месцы працы, жыхарства, адпачынку i г.д.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уважлiва прачытваю матэрыялы на тэму новага варыянту Кодэкса аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, якi забараняе распiванне пiва ў грамадскiх месцах (i дазваляе — у спецыяльна абсталяваных)... Думаю, што гэты дакумент, калi, безумоўна, ён будзе выконвацца, паспрыяе паляпшэнню грамадскага парадку на нашых вулiцах, у парках, у дварах. Але ж для гэтага, пiсаў у рэдакцыю "Звязды" спадар Сырамалот з Мiнска, трэба высветлiць адзiн вельмi iстотны момант: што разумець пад спецыяльна абсталяванымi месцамi? Гэтае пытанне, упэўнены, цiкавiць многiх нашых грамадзян. Асаблiва тых, каму даводзiцца жыць у суседстве з крамамi, што гандлююць пiвам.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика