Для прадпрыемстваў адчынiўся расiйскi рынак
06.04.2010
—
Новости Общества
|
З 3 сакавiка Рассельгаснагляд адмянiў абмежаваннi на пастаўку прадукцыi ААТ "Гомельскi мясакамбiнат" у Расiйскую Федэрацыю. Такое рашэнне стала магчымым дзякуючы праведзенай працы па папярэджаннi пападання антыбiётыкаў у прадукцыю жывёльнага паходжання гэтага прадпрыемства, прынятых мерах па ўзмацненнi кантролю за ёй, а таксама гарантыi ветэрынарнай службы Беларусi па забеспячэннi паставак у Расiю жывёлагадоўчай прадукцыi, што будзе адпавядаць ветэрынарна-санiтарным патрабаванням i нормам Расiйскай Федэрацыi. Таксама з 5 сакавiка, паведамiлi ў Мiнiстэрстве сельскай гаспадаркi i харчавання, адмяняюцца абмежаваннi на пастаўку суседзям i прадукцыi ПУП "Мазырскiя малочныя прадукты". Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 3 сакавiка Рассельгаснагляд адмянiў абмежаваннi на пастаўку прадукцыi ААТ "Гомельскi мясакамбiнат" у Расiйскую Федэрацыю. |
|