Чэкісты сышліся ў рукапашным баі
06.04.2010
—
Новости Общества
|
Рэспубліканскія спаборніцтвы па рукапашным баі сярод супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай бяспекі адбыліся ў Мінску. У паядынках другога тура ўзялі ўдзел 60 спартсменаў з дзесяці камандаў ад цэнтральнага апарату КДБ, абласных упраўленняў КДБ, Упраўлення ваеннай контрразведкі, Інстытута нацыянальнай бяспекі, 14-га асобнага палка ўрадавай сувязі. Судзейства ажыццяўляла спрактыкаваная каманда арбітраў вышэйшай нацыянальнай і нацыянальнай катэгорый. Пераможцы вызначаліся ў шасці вагавых катэгорыях. З вялікім адрывам першынство атрымала каманда Цэнтральнага апарату КДБ, другое месца заваявала каманда Упраўлення КДБ па г. Мінску і Мінскай вобласці, трэцяе — 14-ы асобны полк урадавай сувязі. Пераможцам уручылі дыпломы і каштоўныя падарункі. Святлана БАРЫСЕНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэспубліканскія спаборніцтвы па рукапашным баі сярод супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай бяспекі адбыліся ў Мінску
|
|