Адказнасць не заканчваецца з выхадам прадукцыi за вароты
06.04.2010
—
Новости Общества
|
Такую пазiцыю выказаў генеральны дырэктар Мiжнароднай асацыяцыi вытворцаў угнаенняў (ІFA) Люк Ман на сустрэчы са спецыялiстамi адкрытага акцыянернага таварыства "Гродна-Азот" у рамках свайго першага вiзiту у Беларусь. — Становiшча спраў на рынку ўгнаенняў пасля мiнулага года, калi продаж знiжаўся, сёлета нармалiзуецца, мы прагназуем павелiчэнне попыту на азотныя, фосфарныя, калiйныя ўгнаеннi, — адзначыў Люк Ман. — Пры гэтым на першае месца выходзяць пытаннi не толькi скарачэння затрат на выпуск прадукцыi, асваення новых яе вiдаў, але i эфектыўнага выкарыстання ўгнаенняў у сельскай гаспадарцы. На думку кiраўнiка IFA, адказнасць вытворцаў угнаенняў не заканчваецца з выхадам прадукцыi за вароты завода. Вытворцы павiнны суправаджаць свой тавар, вобразна кажучы, да апошняга моманту яго "жыцця". Гэта значыць — цесна супрацоўнiчаць з аграрнiкамi, даюць iм усю патрэбную iнфармацыю, каб унясенне ўгнаенняў было правiльным, навуковаабгрунтаваным i, адпаведна, больш эфектыўным. Яшчэ адна важная задача вытворцаў угнаенняў i суб'ектаў сельскагаспадарчай дзейнасцi ў тым, лiчыць Люк Ман, каб на першым плане заўсёды было здароўе чалавека, якi спажывае вырашчаныя iмi прадукты харчавання. Пры гэтым пра карысныя мiкраэлементы, вiтамiны трэба думаць не толькi купляючы iх у аптэках, а ўжо на стадыi вытворчасцi угнаенняў. Генеральны дырэктар IFA прывёў прыклад Фiнляндыi, дзе сельскагаспадарчыя раслiны ужо пры ўнясеннi ўгнаенняў падсiлкоўваюцца селенам. Гэта мера, паводле ацэнак спецыялiстаў, станоўча паўплывала на скарачэнне рызыкi сардэчна-сасудзiстых захворванняў. Дарэчы, Мiжнародная асацыяцыя вытворцаў угнаенняў заснавала спецыяльную ўзнагароду для кампанiй за лепшую працу ў кiрунку бяспекi прадукцыi, аховы здароўя людзей i навакольнага асяроддзя. — Наша прадпрыемства ўваходзiць у сусветную сiстэму вытворцаў угнаенняў i таму сустрэча з кiраўнiком IFA для нас вельмi карысная, каб, як кажуць, адчуць пульс усёй планеты ў гэтых пытаннях, адчуць тэндэнцыi, звязаныя не толькi з вытворчасцю прадукцыi, але i яе прымяненнем, — адзначыў кiраўнiк ААТ "Гродна Азот" Iгар Жылiн. — Гэта дазваляе больш пiсьменна i эфектыўна падыходзiць да кiравання прадпрыемствам, каб быць канкурэнтаздольнымi на сусветным рынку. Барыс ПРАКОПЧЫК. Наша даведка Мiжнародная асацыяцыя вытворцаў угнаенняў заснавана ў 1927 годзе i на цяпер налiчвае больш за 500 членаў у 85 краiнах, штаб-кватэра размешчана ў Парыжы. Кампанii — члены асацыяцыi прадстаўляюць усе вiды дзейнасцi, звязаныя з угнаеннямi, адпаведнымi вiдамi сыравiны i прамежкавай прадукцыi. У асацыяцыю таксама ўваходзяць арганiзацыi, якiя займаюцца агранамiчнымi даследаваннямi i абучэннем кадраў. Сярэднегадавы аб'ём вытворчасцi сусветнай галiны ўгнаенняў у апошнi час складае каля 170 мiльёнаў тон. IFA займаецца аналiзам перспектыў развiцця сельскай гаспадаркi ў свеце i попыту на ўгнаеннi, пытаннямi iнавацый у сферы вытворчых тэхналогiй, бiяэнергетыкi, а таксама ўплывам прымянення ўгнаенняў на здароўе чалавека i навакольнае асяроддзе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую пазiцыю выказаў генеральны дырэктар Мiжнароднай асацыяцыi вытворцаў угнаенняў (ІFA) Люк Ман на сустрэчы са спецыялiстамi адкрытага акцыянернага таварыства "Гродна-Азот" у рамках свайго першага вiзiту у Беларусь. |
|