7 красавіка — Дабравешчанне, свята ў гонар Прасвятой Багародзіцы. 21.by

7 красавіка — Дабравешчанне, свята ў гонар Прасвятой Багародзіцы

06.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У цыкле веснавых святаў беларускага народнага календара асобае месца займае Дабравешчанне (Звеставанне). Ужо нават яго назва гаворыць сама за сябе — на зямлю, дзе пражывае чалавек, і ў душу людскую прыйшла добрая вестка. Пра што гэта незвычайная навіна і чаму здарылася так, што выключна шчаслівы дзень выпадае толькі адзін раз на год?

 Свята хрысціянскага календара — Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы — было прызначана ў гонар з'яўлення Архангела Гаўрыіла Прасвятой Дзеве Марыі і адзначаецца дакладна за 9 месяцаў да Раства Хрыстовага. Згодна з абяцаннем, якое далі Богу праведныя Іаакім і Ганна — бацькі Марыі, будучая маці Ісуса ў трохгадовым узросце была ўведзена ў Іерусалімскі храм і стала яго выхаванкай. У храме Марыя малілася, вывучала Біблію, разам са сваімі аднагодкамі займалася ткацтвам і іншым жаночым рамяством. Хутка Марыі прыспеў час выходзіць замуж. Святарам прагучаў голас з нябёсаў пра тое, што яны павінны знайсці Марыі прыстойнага мужа. Былі абраны 12 кандыдатаў і іх посахі склалі каля алтара, а раніцай заўважылі, што адзін посах заквітнеў і на ім сядзіць галубка. Гэта быў посах 82-гадовага цесляра Іосіфа. Святары вырашылі, што гэта знак, і абвянчалі Марыю са старцам Іосіфам, і яна перайшла жыць у дом свайго мужа. Аднойчы, калі яна чытала Біблію, да яе ўвайшоў Архангел Гаўрыіл і сказаў, што на яе сышла Боская благадаць: яна народзіць сына і назаве яго Ісусам.

 Мяркуецца, што свята Дабравешчання было заснавана апосталамі. Яго сталі святкаваць з ІV стагоддзя ў Канстанцінопалі (25 сакавіка па старым стылі). Да гэтага ён меў розныя назвы: Зачацце Хрыста, Пачатак Выратавання, Дабравешчанне Анёла Марыі. У гэты дзень прынята звяртацца з малітвамі да Багародзіцы як заступніцы перад Богам за людзей.

 У Сафійскім саборы ў Кіеве захавалася даволі старажытная выява Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы. Яна знаходзіцца на слупах, якія трымаюць алтарную арку, і выканана цудоўнай мазаікай. На паўночным слупе паказаны архангел Гаўрыіл, яго твар звернуты да Дзевы Марыі. Правай рукой ён бласлаўляе яе, а ў левай руцэ трымае чырвоную лілею. Прасвятая Дзева напісана на паўднёвым слупе. У левай руцэ яна трымае чырвоную пражу, ад якой цягнецца нітка да верацяна ў яе правай руцэ.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У цыкле веснавых святаў беларускага народнага календара асобае месца займае Дабравешчанне (Звеставанне). Ужо нават яго назва гаворыць сама за сябе — на зямлю, дзе пражывае чалавек, і ў душу людскую прыйшла добрая вестка. Пра што гэта незвычайная навіна і чаму здарылася так, што выключна шчаслівы дзень выпадае толькі адзін раз на год?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика