Арганізацыі могуць, але...
06.04.2010
—
Новости Общества
|
Кватэрнае пытанне Мой сын з жонкай і двума хлопчыкамі-двайнятамі (адзін — хворы на астму) знаходзяцца на кватэрным уліку, а пакуль жывуць у інтэрнаце. Там агульная кухня, агульная сушылка... Што палова бяды. Сама ж яна ў тым, што ў пакоях не выводзіцца цвіль, і малыя пастаянна хварэюць. Сям'і прапануюць будаваць трохпакаёўку ў ЖБК, але па сваіх заробках яна гэта проста не пацягне: хацела б купіць дом у сельскай мясцовасці. Ці можна тады (з улікам хваробы дзіцяці) разлічваць на льготны крэдыт або субсідыю, на дапамогу ў вырашэнні жыллёвай праблемы на месцах працы бацькоў? Аліна С., Браслаўскі раён. Браслаўскі раён.У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2000 г. № 185 ільготныя крэдыты ў першую чаргу выдзяляюцца грамадзянам на будаўніцтва і рэканструкцыю жылых памяшканняў. На набыццё жылых памяшканняў ільготныя крэдыты выдзяляюцца шматдзетным сем'ям, а таксама грамадзянам у выпадку немагчымасці паляпшэння іх жыллёвых умоў шляхам будаўніцтва жылля (напрыклад, калі ў населеным пункце не вядзецца жыллёвае будаўніцтва). Аднаразовыя бязвыплатныя субсідыі на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў выдзяляюцца грамадзянам, у парадку чарговасці, вызначанай зыходзячы з часу прыняцця грамадзян на ўлік асобаў з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў. Права на пазачарговае атрыманне субсідыі ў сувязі з захворваннем маюць, у прыватнасці, хворыя на актыўную форму туберкулёзу, грамадзяне, у складзе сем'яў якіх ёсць дзеці-інваліды, а таксама інваліды з дзяцінства І і ІІ групы, а таксама грамадзяне, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, выкліканую наступствамі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, інваліды, у дачыненні да якіх устаноўлена прычынная сувязь калецтва або захворвання, што прывялі да інваліднасці, з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС, іншымі радыяцыйнымі аварыямі. Што датычыцца арганізацый, то яны могуць выдзяляць сваім работнікам для паляпшэння іх жыллёвых умоў беспрацэнтныя пазыкі, аднаразовыя бязвыплатныя субсідыі, пазыкі, а таксама аказваць індывідуальным забудоўшчыкам дапамогу будаўнічымі матэрыяламі, машынамі, механізмамі, але пры наяўнасці фінансавых магчымасцяў і калі гэта прадугледжана калектыўным дагаворам.Да чытача. Для таго, каб даць аператыўны і, як кажуць, вычарпальны адказ на многія "Кватэрныя пытанні", вельмі часта бракуе інфармацыі. Рознага кшталту... Таму — пераканаўчая просьба да ўсіх "заяўнікаў", калі ласка, паведамляйце нумар тэлефона для зваротнай сувязі. Гэта — паверце — найперш у вашых інтарэсах. Ну і, зразумела ж, крыху ў нашых... Прынамсі, не трэба будзе гадаць на кававай гушчы, пісаць, напрыклад, калі кватэра выдзялялася сям'і на ўмовах дагавора найму, то... Калі, як службовая — зусім іншае... Віктар САВІЦКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мой сын з жонкай і двума хлопчыкамі-двайнятамі (адзін — хворы на астму) знаходзяцца на кватэрным уліку, а пакуль жывуць у інтэрнаце. Там агульная кухня, агульная сушылка... Што палова бяды. Сама ж яна ў тым, што ў пакоях не выводзіцца цвіль, і малыя пастаянна хварэюць. Сям'і прапануюць будаваць трохпакаёўку ў ЖБК, але па сваіх заробках яна гэта проста не пацягне: хацела б купіць дом у сельскай мясцовасці. Ці можна тады (з улікам хваробы дзіцяці) разлічваць на льготны крэдыт або субсідыю, на дапамогу ў вырашэнні жыллёвай праблемы на месцах працы бацькоў?
|
|