Раскрыты феномен беларускай архітэктуры
06.04.2010
—
Новости Общества
|
Шматтомнае акадэмічнае выданне "Архітэктура Беларусі: нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце" зойме пачэснае месца не толькі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, але і бібліятэках Расіі, Малдовы, ЗША, Кітая. Паводле слоў намесніка дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па інфармацыйных рэсурсах Таццяны КУЗЬМІНІЧ, па гэтым выданні ў свеце будуць меркаваць пра нашы архітэктурныя помнікі. Гэты знакавы твор паліграфіі, работа над якім працягвалася ў выдавецтве "Беларуская навука" з 2005 па 2009 год, адлюстроўвае аналіз архітэктуры Беларусі, пачынаючы з ІX стагоддзя і да сёння. Фундаментальнае даследаванне Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі паказала помнікі беларускага дойлідства ў развіцці будаўнічай культуры ўсходніх славян і народаў Еўропы. Упершыню сфарміравана навукова абгрунтаваная канцэпцыя развіцця архітэктуры Беларусі ад вытокаў да сучаснасці, раскрыты феномен беларускага дойлідства, у якім сінтэзаваны рысы агульнаеўрапейскай і айчыннай архітэктуры, выяўлены рэгіянальныя і нацыянальныя асаблівасці, разгледжаны мастацка-стылявыя тэндэнцыі асноўных гісторыка-культурных перыядаў. Выданне шматбакова раскрывае эвалюцыю горадабудаўніцтва, архітэктуры грамадскіх і жылых будынкаў, сакральнага дойлідства, прамысловай архітэктуры, традыцыйнага народнага дойлідства і архітэктуры дарог. Кніга ілюстраваная фотаздымкамі, схемамі, планамі, картаграфічнымі матэрыяламі. Святлана БАРЫСЕНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шматтомнае акадэмічнае выданне "Архітэктура Беларусі: нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце" зойме пачэснае месца не толькі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, але і бібліятэках Расіі, Малдовы, ЗША, Кітая.
|
|