РОЗГАЛАС. 21.by

РОЗГАЛАС

07.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як нас дураць

"Свой чалавек" у банку

52-гадовая жыхарка Ліды на працягу двух з паловай гадоў, выкарыстоўваючы махлярскую схему, "кінула" сваіх знаёмых на агульную суму каля 40 мільёнаў рублёў.

Паводле інфармацыі начальніка аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Лідскага РАУС Сяргея Дзятчыка, прадпрымальная жанчына запусціла ў сваё акружэнне чутку, што, маўляў, мае "свайго чалавека" ў адным з банкаў, які можа размяшчаць на дэпазітны ўклад беларускія рублі пад 35 працэнтаў гадавых, тады як сапраўдныя стаўкі вагаюцца ў межах 20—22 працэнтаў. Пры гэтым аферыстка прыдумала схему выплаты "працэнтаў": узяўшы грошы ў новых кліентаў, яна выплачвала іх ранейшым. Пакуль канчаткова не заблыталася ў сваіх махінацыях. Падман быў відавочны, але насцярожыліся нямногія. Неўзабаве пра махлярскія дзеянні стала вядома супрацоўнікам міліцыі, да якіх усё ж вырашылі звярнуцца асобныя з падманутых грамадзян. А калі пра махлярку паведамілі ў мясцовых СМІ, іх стала значна больш. Заведзена крымінальная справа па артыкуле "Махлярства, учыненае ў асабліва буйным памеры", санкцыя якога прадугледжвае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Абяцаў танныя аўто з Амерыкі

Махляр назбіраў з прасцякоў больш за 100 тысяч долараў ЗША

40-гадовы мінчанін скарыстаўся не толькі даверлівасцю пацярпелых грамадзян, але і ростам попыту на іншамаркі: ён прапаноўваў прыгнаць з-за акіяну машыны, якія каштавалі на 5—10 тысяч долараў (у залежнасці ад мадэлі) танней, чым на беларускім аўтарынку.

Паводле звестак прэс-афіцэра Савецкага РУУС Вольгі Яскевіч, распачаў свой "бізнес" хітрун у лютым мінулага года, размясціўшы заманлівыя ўмовы набыцця аўтамабіляў у інтэрнэце. Зразумела, што істотныя "зніжкі", прапанаваныя "дылерам", выклікалі цікавасць у патэнцыйных пакупнікоў. Ім хітрун з задавальненнем і "вешаў" на вушы легенду пра свае неабмежаваныя магчымасці ў Амерыцы па набыцці "жалезных каней": маўляў, там жыве яго аднакласнік, які без усялякіх праблем можа дапамагчы з выбарам машыны. Калі кліент купляўся на прынаду, прайдзісвет абавязкова патрабаваў задатак, прычым размова ішла пра істотную суму. Аднак жаданне было настолькі вялікім, што апошняя акалічнасць некаторых пакупнікоў не насцярожвала, і яны аддавалі грошы. З імі "перагоншчык" пасля і знікаў. Праўда, асабліва настойлівым прасцякам усё ж такі часам і ўдавалася датэлефанавацца да "дабрадзея", толькі з гэтага нічога добрага не выходзіла, бо ўсе размовы заканчваліся аднымі адгаворкамі.

Як мяркуецца, падазронаму ўдалося "правярнуць" як мінімум 15 падобных махлярстваў, а агульная сума ўрону складае больш за 100 тысяч долараў ЗША. Між іншым, ахвярамі падману сталі не толькі жыхары сталіцы — сярод пацярпелых ёсць і жыхары Гродзенскай, Гомельскай і Віцебскай абласцей. Згадаем і тое, што затрыманы махляр быў ужо раней судзімы, а цяпер у адносінах да яго ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 4 артыкула 209 КК — "махлярства, учыненае арганізаванай групай асобаў альбо ў асабліва буйным памеры", і пагражае хітруну да 10 гадоў пазбаўлення свабоды з канфіскацыяй маёмасці.

Ігар ГРЫШЫН.

Ну і ну!

Бальнічны пасля загула

Аператыўнікі Лідскага райаддзела міліцыі атрымалі інфармацыю, што ўрач адной з мясцовых бальніц выдае фіктыўныя лісткі непрацаздольнасці. І неўзабаве ўдалося ўстанавіць факт незаконнай дзейнасці, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Двое маладых людзей загулялі на некалькі дзён і аднаму з іх быў неабходны апраўдальны дакумент для прад'яўлення па месцы працы, інакш пагражала звальненне. Выручыць хлопца вызваўся ягоны калега па гулянцы, маўляў, ён вырашыць пытанне з бальнічным. Зразумела, за пэўную плату. Узяўшы 20 тысяч беларускіх рублёў, "выратавальнік" накіраваўся да ўрача. Праўда, грошы яму не перадаваў, а пакінуў сабе, паабяцаўшы разлічыцца пазней. Улічваючы, што гэтыя грамадзяне былі знаёмымі і раней ужо праварочвалі падобныя справы, урач паверыў і выпісаў бальнічны на пяць дзён. Калі "хвароба" адступіла, яго аддзячылі 30 тысячамі рублёў, якія, з яго слоў, былі перададзены медыку, які закрываў бальнічны.

Згодна з інфармацыяй, што была ў супрацоўнікаў міліцыі, мужчына займаўся падобным "бізнэсам" рэгулярна. Не выключана, што ў найбліжэйшы час будзе заведзены яшчэ шэраг крымінальных спраў, у тым ліку звязаных з атрыманнем хабару і пасрэдніцтвам у гэтым злачынстве.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Усё пра банкі — па тэлефоне

З учарашняга дня "ГарІнфаСэрвіс" пачаў даваць актуальную інфармацыю, што тычыцца банкаўскага абслугоўвання насельніцтва (у базе звестак — больш за 30 банкаў), для мінчан.

У прыватнасці, па крэдытах (віды крэдытаў, працэнтныя стаўкі, пералік дакументаў), а таксама па ўкладах (віды дэпазітаў, працэнтныя стаўкі, пералік дакументаў). Сэрвісная інфармацыйная служба "ГарІнфаСэрвіс" па нумары 190 дае даведачную інфармацыю для жыхароў Мінска па розных кірунках: адрасы, індэксы, нумары тэлефонаў арганізацый горада, сума квартплаты пры ўказанні адрасу ці рахунка, прыналежнасць дамоў да паліклінік, ЖЭСаў і паштовых аддзяленняў. Па гэтым жа нумары можна даведацца пра курсы валют у розных банках, адрасы месцаў усталявання банкаматаў і інфакіёскаў.

Кошт паслугі — 473 рублі за адну хвіліну. Даведка працуе кругласутачна без выхадных і святочных дзён.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Злодзей, які чытае?

У Бабруйскім раёне ў вёсцы Ізюмава абрабавалі лецішча. Праз разбітае шкло невядомы залез у дом і скраў два камуфляжныя касцюмы і... 30 мастацкіх кніг. Злодзея, які любіць чытаць, знайшлі: у дачыненні да 39-гадовага жыхара вёскі Тапаркі, які раней быў судзімы за крадзяжы і нідзе не працуе, распачалі крымінальную справу.

Алена Казлова.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Свой чалавек" у банку 52-гадовая жыхарка Ліды на працягу двух з паловай гадоў, выкарыстоўваючы махлярскую схему, "кінула" сваіх знаёмых на агульную суму каля 40 мільёнаў рублёў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика