Калі мы разам, нашы галасы гучаць мацней. Дзяржава і ў далейшым будзе падтрымліваць дыялог каталіцкай і праваслаўнай цэркваў
07.04.2010
—
Новости Общества
|
Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскай архіепархіі Рымска-каталіцкай царквы ў Рэспубліцы Беларусь Тадэвушам Кандрусевічам у мінскім Архікафедральным касцёле імя Прасвятой Дзевы Марыі. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што стала добрай традыцыяй абмяркоўваць надзённыя праблемы з кіраўніцтвам адной з асноўных канфесій — каталіцкай. “Лічу, што гэта добры сігнал нашаму грамадству, — сказаў Прэзідэнт. — Але я не хацеў бы, каб гэта сустрэча была паказальнай, мы павінны абмеркаваць канкрэтныя пытанні, якія назбіраліся за мінулы год. Мы пагаворым таксама ў цэлым аб сітуацыі ў рэлігійнай сферы”.У цяперашні час ідзе актыўная работа па падрыхтоўцы праекта Пагаднення паміж Беларуссю і Святым Прастолам. “Павінен сказаць, што ваша прысутнасць на Вялікдзень у праваслаўным саборы і наша з вамі сумеснае віншаванне былі дастойна ўспрыняты ў грамадстве”, — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. “Я рады, што такія добрыя адносіны ўсталёўваюцца паміж каталіцкай і праваслаўнай канфесіямі, для мяне гэта вельмі важна, я буду гэта падтрымліваць”, — дадаў Аляксандр Лукашэнка. У сваю чаргу Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч пад-крэсліў важнасць такога дыялога з Прэзідэнтам. Ён сказаў таксама, што пасля сустрэчы кіраўніка беларускай дзяржавы з Папам Рымскім Бенедзіктам XVI “многія пытанні былі зняты”. Тадэвуш Кандрусевіч заявіў, што Рымска-каталіцкая і Права-слаўная цэрквы павінны сумесна адказваць на выклікі сучаснасці. “Для мяне выключна важная магчымасць дыялога з іншымі канфесіямі, асабліва з праваслаўнай, — сказаў Мітрапаліт. — Мы — браты па веры і маем тыя ж самыя таінствы. Сёння мы павінны разам адказваць на выклікі сучаснасці, многія з якіх — пагражальныя. Бо, калі мы разам, нашы галасы гучаць мацней. І другой альтэрнатывы няма. Гэта пажаданне Ісуса Хрыста: каб усе жылі разам”. Тадэвуш Кандрусевіч запэўніў, што і ў далейшым будзе імкнуцца развіваць канструктыўныя адносіны з іншымі канфесіямі. Пры гэтым прадстаяцель Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі звярнуў увагу на тое, што ў шэрагу заходніх краін легалізуюцца людскія заганы, што абсалютна недапу-шчальна. Пазіцыі Рымска-каталіцкай і Праваслаўнай цэркваў у адносінах да гэтай з’явы адзіныя. Ён выказаў задавальненне з нагоды таго, што ў Беларусі паміж каталіцкай і праваслаўнай цэрквамі ўсталяваліся добрыя адносіны.“Мне шмат даводзіцца ездзіць па свеце і сустракацца не толькі з католікамі, але і прадстаўнікамі іншых канфесій, — сказаў Тадэвуш Кандрусевіч. — Яны здзіўляюцца, як у Беларусі ўдаецца захаваць такі баланс паміж усімі канфесіямі. Я расказваю аб тым, што па беларускім тэлебачанні святы Вялікадня і Раства тран-сліруюцца як з каталіцкіх, так і з праваслаўных храмаў. Мы таксама ўзаемна прысутнічаем на каталіцкіх і праваслаўных канферэнцыях, іншых мерапрыемствах. І гэта — вынік не толькі нашых добрых адносін, а і сведчанне таго, што мы імкнёмся да адзінства. Вядома, да поўнага адзінства яшчэ доўгая дарога, але яна пачынаецца з першага маленькага кроку. А ў нас ужо зроблены вялікі крок. Я задаволены, што дзяржава падтрымлівае наша імкненне да адзінства. Ад гэтага будзе залежаць наша будучыня, якая павінна будавацца менавіта на аснове хрысціянскіх каштоўнасцей”. Тадэвуш Кандрусевіч выказаў таксама словы падзякі Аляксандру Лукашэнку за матэрыяльную дапамогу, якая аказваецца дзяржавай Рымска-каталіцкай царкве, у тым ліку з мэтай рэстаўрацыі старажытных касцёлаў. У час сустрэчы Аляксандр Лукашэнка і Тадэвуш Кандрусевіч абмяняліся падарункамі з нагоды Велікодных святаў, паведамляе прэс-служба кіраўніка нашай дзяржавы. Прэзідэнт Беларусі перадаў у дар Рымска-каталіцкай царкве велікоднае яйка, на якім намалявана ікона Божай Маці “Астрабрамская” — адна з найбольш папулярных у католікаў Беларусі і Літвы, шануецца яна і праваслаўнымі.Рымска-каталіцкая царква з’яўляецца адной з найбуйнейшых канфесій па колькасці зарэгістраваных рэлігійных абшчын і адыгрывае істотную ролю ў рэлігійным жыцці краіны. За апошнія 20 гадоў колькасць прыходаў Рымска-каталіцкай царквы павялічылася ў чатыры разы. на 1 сту-дзеня гэтага года ў Беларусі налічваецца 470 прыходаў, аб’яднаных у чатыры епархіі.У прэс-службе Прэзідэнта Беларусі падкрэслілі, што цяпер у краіне дзейнічаюць 9 рымска-каталіцкіх місій і 9 манаскіх абшчын. Абшчыны маюць 462 касцёлы, яшчэ 28 знаходзяцца ў стадыі будаўніцтва. За перыяд з 1988 па 2008 год дзяржавай было перададзена Рымска-каталіцкай царкве 300 аб’ектаў для рэлігійных мэт. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскай архіепархіі Рымска-каталіцкай царквы ў Рэспубліцы Беларусь Тадэвушам Кандрусевічам у мінскім Архікафедральным касцёле імя Прасвятой Дзевы Марыі.
|
|