Коні Леаніда Крупца. 21.by

Коні Леаніда Крупца

09.04.2010 01:47 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Леанід Крупец, кіраўнік Мінаблвыканкама, узначаліў Беларускую федэрацыю коннага спорту.

Выбары прайшлі 6 красавіка ў Мінаблвыканкаме на справаздачна‑выбарнай канферэнцыі арганізацыі, паведамляе БелТА. Таксама абраны намеснікі старшыні, прэзідыум, рэвізійная камісія.

Як адзначыў міністр спорту і турызму Алег Качан, прадстаўляючы новага кіраўніка федэрацыі, Мінская вобласць — адна з вядучых у краіне па развіцці коннага спорту, тут размешчаныя асноўныя коннаспартыўныя базы («Ураджайнае», «Ратамка», «Палачаны»), шмат прыватных арганізацыяў займаюцца гадоўляй коней, таму каму як не кіраўніку сталічнага рэгіёна ведаць праблемы гэтай сферы. Ён пажадаў яму дамагчыся поспехаў на новай для яго ніве.

Алег Качан ўручыў ганаровую грамату Міністэрства спорту і турызму Мікалаю Дамашкевічу, які да сённяшняга дня ўзначальваў федэрацыю, а яшчэ раней быў кіраўніком Мінскай вобласці.

У сваю чаргу Леанід Крупец выказаў удзячнасць за аказаны давер і адзначыў, што гэта ганаровая і адказная місія, якая патрабуе пастаяннай увагі да праблемных момантаў, а гэта і ўмацаванне матэрыяльна‑тэхнічнай базы спартовых школаў, закупка спартовых коней, падрыхтоўка трэнераў высокага класа. «Нашая сумесная задача, у тым ліку мая на гэтай пасадзе, — узняць на прыступку конны спорт у Беларусі, каб імёны беларускіх коннікаў загучалі гэтак жа, як і імёны футбалістаў, хакеістаў, цяжкаатлетаў», — сказаў Леанід Крупец.


Аўтар: БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Леанід Крупец, кіраўнік Мінаблвыканкама, узначаліў Беларускую федэрацыю коннага спорту.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика