Навіны сталіцы
08.04.2010
—
Новости Общества
|
На могілках "Усходнія"
ўсталяваная інфармацыйная
сістэма "Мемарыял"
Інфармацыйная сістэма "Мемарыял", якая дазваляе хутка адшукаць месца размяшчэння магілы, усталяваная на могілках "Усходнія". Як паведаміў загадчык могілак Сяргей Мальцаў, у электронны тэрмінал з архіўных кніг занесены каля 29 тысяч запісаў пахаванняў. Карыстацца тэрміналам, прычым абсалютна бясплатна, можа кожны. Такія тэрміналы хутка з'явяцца і на іншых могілках. Цяпер у электронную сістэму па жаданні блізкіх можна дадаць любую інфармацыю пра нябожчыка: яго біяграфію, звесткі аб прафесійнай дзейнасці, заслугах, узнагародах. Гэта паслуга платная. Любоў ЯГОРАНКАВА, "Мінск—Навіны". Выратавальнікі вызвалілі дзяўчынку з... батарэі ацяпленняЯк паведаміў прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Аляксандр Лапанік, гэта адбылося ў спартзале садка № 389. Маленькая дзяўчынка вывучала будову батарэі, і яе рука захрасла паміж секцыямі. Выратавальнікі вызвалілі дзіця з дапамогай алею. Дапамога выратавальнікаў спатрэбілася дзевяцігадоваму хлопчыку. У двары дома № 73 на Старавіленскім тракце ён забраўся на дрэва. Нага папала паміж галінамі, і школьнік павіс уніз галавой. Хлопчык не на жарт перапужаўся, забыў нават, як яго завуць і дзе жыве. Толькі аправіўшыся пасля шоку, ён паказаў свой дом. Уладзімір ЖДАНОВІЧ, "Мінск—Навіны". Пры мінскіх паліклініках будуць створаныя грамадскія саветыУ сталіцы ў І паўгоддзі пры паліклініках будуць створаныя грамадскія саветы. Пра гэта паведаміў старшыня Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Дзмітрый Піневіч. — Гэта наш эксперымент, хоць падобныя саветы дзейнічаюць пры школах. Мы ствараем іх для больш шырокага кантакту з насельніцтвам, каб гараджане былі інфармаваныя аб працы ўстаноў аховы здароўя, у тым ліку і нашых праблемах, — адзначыў ён. Саветы будуць сфарміраваныя на сходах з насельніцтвам, якія пройдуць у паліклініках у маі-чэрвені. Сюды ўвойдуць найбольш актыўныя і ініцыятыўныя прадстаўнікі грамадскасці. Грамадскія саветы змогуць кантраляваць працу ўстаноў аховы здароўя, уносіць прапановы па яе ўдасканальванні. Іх рашэнні будуць мець рэкамендацыйны характар для кіраўніцтва паліклінік. У Мінску натуральны прырост насельніцтва за студзень-люты 2009 года склаў 267 чалавекУ сталіцы за студзень—люты гэтага года нарадзіліся 3246 чалавек, памерлі 2979. У сталіцы знізіўся ўзровень смяротнасці сярод дзяцей і падлеткаў. Сярод гараджан працаздольнага ўзросту паказчык застаўся ранейшым, а ў старэйшай узроставай групе ўзрос. Зменшылася смяротнасць ад знешніх прычын (забойстваў, самагубстваў, ДТЗ, атручвання алкаголем). Але, на жаль, павялічылася колькасць смерцяў ад хваробаў, выкліканых злоўжываннем алкаголем. Святлана ФРАЛЯНКОВА, "Мінск—Навіны". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На могілках "Усходнія" ўсталяваная інфармацыйная сістэма "Мемарыял" Інфармацыйная сістэма "Мемарыял", якая дазваляе хутка адшукаць месца размяшчэння магілы, усталяваная на могілках "Усходнія". Як паведаміў загадчык могілак Сяргей Мальцаў, у электронны тэрмінал з архіўных кніг занесены каля 29 тысяч запісаў пахаванняў. Карыстацца тэрміналам, прычым абсалютна бясплатна, можа кожны. Такія тэрміналы хутка з'явяцца і на іншых могілках. Цяпер у электронную сістэму па жаданні блізкіх можна дадаць любую інфармацыю пра нябожчыка: яго біяграфію, звесткі аб прафесійнай дзейнасці, заслугах, узнагародах. Гэта паслуга платная
|
|