Не чапай бусла!. 21.by

Не чапай бусла!

08.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Менавіта міфалагічныя ўяўленні пра роднасныя сувязі чалавека з буслам спрыялі ўзнікненню значнай колькасці прыкмет, павер'яў і абрадавых прадпісанняў у сістэме каляндарнай абраднасці і правілаў звычаёвага этыкету.

 Шырока распаўсюджаным было павер'е: калі вясной упершыню ўбачыць бусла, які ляціць, — быць здаровым, моцным, працаздольным, калі ж бусел будзе стаяць, то наадварот, усё лета чалавек будзе цяжкім на пад'ём.

 Сярод беларусаў існавала глыбокая перакананасць, што суседства бусла прыносіць у хату, сям'ю і гаспадарку шчасце, паразуменне і дабрабыт. Бусел уяўляўся людзям дбайным гаспадаром і верным спадарожнікам у жыцці, таму "ўбачыўшы першы раз бусла, трэба адразу ж сесці на зямлю, іначай дастатку ў гаспадарцы не будзе і гаршкі будуць біцца".

 Традыцыйная мадэль стасункаў з райскай птушкай прадугледжвала не толькі максімальнае спрыянне бусловай сям'і, але і забарону чапаць (бурыць) яго гняздо: "Дрэва, на якім бусел гняздо сваё сцеле, нельга сячы, бо гэта можа выклікаць нястачу ў гаспадарцы.

 Шанавалі бусла як карыснае стварэнне, якое нішчыць жаб, змей і вужоў. Але буслоў таксама баяліся, калі яны праляталі паблізу вясковых сялібаў, бо верылі, што яны могуць распаліць пажар, кінуўшы на дах хаты запаленую галавешку, або нават уторкнуць яе пад страху. Сярод людзей старэйшага пакалення не раз гаварылася, што буслы вельмі помслівыя. Яны могуць нарабіць вялікую шкоду там, дзе парушылі буслінае гняздо.

 Забіць бусла лічылася страшным грахом. Чалавека, які гэта зрабіў, маглі напаткаць самыя неверагодныя непрыемнасці. Але часцей за ўсё лічылася, што тады град паб'е пасевы, наступіць засуха, маланка спаліць хату ці ўсю вёску.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавіта міфалагічныя ўяўленні пра роднасныя сувязі чалавека з буслам спрыялі ўзнікненню значнай колькасці прыкмет, павер'яў і абрадавых прадпісанняў у сістэме каляндарнай абраднасці і правілаў звычаёвага этыкету.  Шырока распаўсюджаным было павер'е: калі вясной упершыню ўбачыць бусла, які ляціць, — быць здаровым, моцным, працаздольным, калі ж бусел будзе стаяць, то наадварот, усё лета чалавек будзе цяжкім на пад'ём.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика