Зборная БДУ выйграла ў Расіі ўніверсітэцкі чэмпіянат па Што? Дзе? Калі?
08.04.2010
—
Новости Общества
|
Адкрыты чэмпіянат ВНУ Расіі па гульні "Што? Дзе? Калі?", які адбыўся напрыканцы сакавіка ў Пскове, сабраў 48 наймацнейшых студэнцкіх зборных з Расіі, Беларусі і Украіны. Фіналу спаборніцтваў, расказаў "Звяздзе" прэс-сакратар ГА "Беларуская ліга інтэлектуальных камандаў" Павел Свярдлоў, папярэднічаў завочны адборачны тур, што праводзілі адначасова розныя вышэйшыя навучальныя ўстановы СНД. Па яго выніках права прадстаўляць нашу краіну атрымалі тры сталічныя ВНУ — Белдзяржуніверсітэт, Беларускі Дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі і Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Зборная БДУ "Добра тэмперыраваны клавір" завочны адбор, дарэчы, упэўнена выйграла — беларускія студэнты, як і ўдзельнікі санкт-пецярбургскай каманды "ГРМ-2", правільна адказалі на 80 пытанняў, аднак пытанні ў зборнай БДУ аказаліся больш складаныя, таму ёй і дасталася перамога. 2-е месца ў адборачным туры заняла зборная з Санкт-Пецярбурга, 3-е — зноў беларусы, каманда МДЛУ. А пераможцы адбору ўжо ў Пскове атрымалі за сваё першае месца... вялізны мех сняткоў. "Прамысловая рыба сняток — гэта брэнд Пскоўскага края: нам расказалі, што раней яго лавілі ў рацэ Вялікай проста ля сценаў пскоўскага Крамля, — з усмешкай узгадвае капітан зборнай, студэнтка 4-га курса Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДК Алена Повышава (між іншым, "па сумяшчальніцтве" лідар жаночай зборнай Беларусі ў айчынным інтэлектуальным тэлеклубе). — У нас нават нарадзілася штосьці накшталт прымаўкі: "З'ездзіў у Пскоў — паеў сняткоў!". У фінальным жа турніры камандзе БДУ было ўжо не да жартаў — у першай заліковай гульні яны занялі толькі 5-е месца, затое ў наступных, сабраўшыся, часам абыходзілі супернікаў на тры правільныя адказы. Перамагла каманда БДУ з мінімальнай перавагай — 48 правільных адказаў з 60 супраць 47, якія дала каманда Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта "Toulouse Lautrec". На гэты раз у якасці прызоў пераможцы, па традыцыі гульні "Што? Дзе? Калі?", атрымалі кнігі. Вікторыя ЦЕЛЯШУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адкрыты чэмпіянат ВНУ Расіі па гульні "Што? Дзе? Калі?", які адбыўся напрыканцы сакавіка ў Пскове, сабраў 48 наймацнейшых студэнцкіх зборных з Расіі, Беларусі і Украіны
|
|