Новым прэс‑сакратаром МЗС Беларусі прызначаны Андрэй Савіных. 21.by

Новым прэс‑сакратаром МЗС Беларусі прызначаны Андрэй Савіных

09.04.2010 01:46 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Новым начальнікам упраўлення інфармацыі — прэс‑сакратаром Міністэрства замежных спраў Беларусі прызначаны Андрэй Савіных, які да гэтага працаваў намеснікам пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе.

Як паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Беларусі Марыя Ваньшына, Савіных быў прызначаны на пасаду прэс‑сакратара 5 красавіка. Ён змяніў на гэтай пасадзе Андрэя Папова, які, у сваю чаргу, заняў пасаду намесніка пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе.

Андрэй Савіных раней ужо працаваў на пасадзе прэс‑сакратара МЗС — з сакавіка 2003 года па люты 2005 года.

У 2005 годзе ён быў прызначаны намеснікам пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе.

Андрэй Папоў. быў прызначаны начальнікам упраўлення інфармацыі — прэс‑сакратаром МЗС Беларусі ў лютым 2006 года. Ён працуе ў сістэме знешнепалітычнага ведамства краіны з 1996 года. У яго паслужным спісе — праца ў МЗС, а таксама ў пастаянным прадстаўніцтве Беларусі пры ААН у Нью‑Ёрку.


Аўтар: Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новым начальнікам упраўлення інфармацыі — прэс‑сакратаром Міністэрства замежных спраў Беларусі прызначаны Андрэй Савіных, які да гэтага працаваў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика