Паплылі яшчэ 4 вуліцы ў Гомелі. 21.by

Паплылі яшчэ 4 вуліцы ў Гомелі

09.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Узровень вады ў рацэ Сож у Гомелі дасягнуў 584 см. Закладнікамі паводкі ў абласным цэнтры сталі жыхары яшчэ 4 вуліц.

Больш падтопленых падворкаў стала і на тых сямі вуліцах, якія "паплылі" раней. Аднак пра эвакуацыю ніхто з жыхароў не папрасіў. У Гомельскім абласным цэнтры па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя кажуць, што вада ў Сажы пакуль прыбывае, але ж інтэнсіўнасць хутка зніжаецца. Калі за перадапошнія суткі ўзровень яе павялічыўся на 15 см, то за апошнія — на 9 см. Пакуль што на Дняпры ў Лоеве назіраецца прыбыццё вады — +26 сантыметраў за суткі, але ж вышэй па цячэнні — у Рэчыцы, гэтыя лічбы ўжо не такія вялікія — толькі +10 см за суткі.

Паказала свой нораў і Бярэзіна — узровень у ёй зараз складае 703 см. У Светлагорску адбылося падтапленне паводкавай вадой 7 падворкаў, 6 жылых дамоў, а да вёскі Затон Светлагорскага раёна, дзе жыве 10 чалавек, цяпер можна дабрацца толькі на плаўсродках — грунтовая дарога аказалася пад вадой. Як паведамілі ў прэс-службе абласной МНС, прадукты ў вёску даставяць аўтакрамай, а людзей, пры неабходнасці, перавязуць тэхнікай мясцовай аўташколы.

Увогуле ж жыхары 28 населеных пунктаў у 8 раёнах Гомельшчыны (Петрыкаўскі, Жыткавіцкі, Калінкавіцкі, Веткаўскі, Гомельскі і г. Гомель, Чачэрскі, Светлагорскі, Мазырскі) жывуць цяпер ва ўмовах падтаплення.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Узровень вады ў рацэ Сож у Гомелі дасягнуў 584 см. Закладнікамі паводкі ў абласным цэнтры сталі жыхары яшчэ 4 вуліц. Больш падтопленых падворкаў стала і на тых сямі вуліцах, якія "паплылі" раней. Аднак пра эвакуацыю ніхто з жыхароў не папрасіў. У Гомельскім абласным цэнтры па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя кажуць, што вада ў Сажы пакуль прыбывае, але ж інтэнсіўнасць хутка зніжаецца. Калі за перадапошнія суткі ўзровень яе павялічыўся на 15 см, то за апошнія — на 9 см. Пакуль што на Дняпры ў Лоеве назіраецца прыбыццё вады — +26 сантыметраў за суткі, але ж вышэй па цячэнні — у Рэчыцы, гэтыя лічбы ўжо не такія вялікія — толькі +10 см за суткі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика