ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

09.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У выніку беспарадкаў у Кыргызстане 74 чалавекі загінулі, каля 500 параненыя

Другі дзень антыўрадавых акцый у Кыргызстане скончыўся разрабаваннем парламента і некалькіх дамоў Курманбека Бакіева. Таксама апазіцыянеры штурмавалі будынак Дзяржаўнай службы нацыянальнай бяспекі і Белы дом. У выніку беспарадкаў загінула 40 чалавек і яшчэ каля 400 атрымалі раненні. Апазіцыя сфарміравала ўрад народнага даверу, а дзеючы ўрад краіны спыніў работу.

У ноч з 7 на 8 красавіка натоўп учыніў пагромы ў гандлёвых і забаўляльных цэнтрах Бішкека. Разрабаваныя многія крамы, супермаркеты і кірмашы. Частку крамаў удалося адстаяць сфарміраваным жыхарамі народным дружынам. Падчас беспарадкаў былі спаленыя дамы членаў сям'і Курманбека Бакіева.

Учора на момант падпісання нумара стала вядома, што часовы кіраўнік МУС Кыргызстана Балот Шэрніязаў заявіў, што дазваляе страляць у марадзёраў. На каго распаўсюджваецца дазвол: толькі на міліцыю ці і на дружыннікаў, не ўдакладнялася.

Захоп улады і фактычнае звяржэнне дзейнага прэзідэнта краіны прымусілі суседзяў Кыргызстана закрыць межы, а многіх сусветных палітыкаў — выказацца з нагоды другога ў сучаснай гісторыі краіны гвалтоўнага захопу ўлады.

У першую чаргу звяржэнне Бакіева, які прыйшоў да ўлады ў выніку "Цюльпанавай рэвалюцыі" ў 2005 годзе, занепакоіла найбліжэйшых суседзяў Кыргызстана. Казахстан і Узбекістан, ад граху далей, перакрылі межы з Кыргызстанам, а афіцыйныя асобы Кітая, адзін з раёнаў якога мяжуе з ахопленай мецяжом краінай, выказалі занепакоенасць падзеямі і заклікалі да аднаўлення парадку законным шляхам.

Расія, хоць і не мяжуе з Кыргызстанам, выказалася актыўней за ўсіх. Насуперак агульнапрынятай дыпламатычнай практыцы асуджаць мяцежнікаў і падтрымліваць законна абранага прэзідэнта і Дзмітрый Мядзведзеў, і Уладзімір Пуцін фактычна ўхвалілі апазіцыю. Паводле слоў Мядзведзева (іх перадала прэс-сакратар прэзідэнта Наталля Цімакова), кыргызскія падзеі сведчаць пра назапашаную ў грамадзян незадаволенасць дзейнай уладай. У той жа час прэзідэнт Расіі адзначыў, што пераварот з'яўляецца ўнутранай справай Кыргызстана, і выступіў за найхутчэйшае аднаўленне парадку. Аднымі словамі прэзідэнт РФ не абмежаваўся і даручыў узмацніць ахову расійскіх дыпламатычных прадстаўніцтваў.

Пуцін, каментуючы пераварот, нагадаў Бакіеву, як той крытыкаваў першага прэзідэнта Кыргызстана Аскара Акаева за прызначэнне на адказныя пасады сваякоў. Бакіеў жа прызначыў свайго малодшага сына Максіма галоўным у краіне па інвестыцыях, што стала адной з прычын незадаволенасці грамадзян. "У мяне такое ўражанне, што спадар Бакіеў наступіў на тыя ж самыя граблі", — цытуе расійскага прэм'ера канал "Расія 24".

Пасольства ЗША ў Кыргызстане выказала занепакоенасць зменамі ў палітычным жыцці краіны і параіла ўладам і апазіцыі сесці за стол перамоў. Улічваючы, што Бакіеў ужо назваў умовы для сваёй добраахвотнай адстаўкі (амаль былы прэзідэнт просіць гарантыі бяспекі для сябе і сям'і), а апазіцыя прысвоіла сабе паўнамоцтвы ўладаў, магчымасць такіх перамоў выглядае прывіднай. Таксама ЗША адмянілі двухбаковыя дыпламатычныя кансультацыі з Кыргызстанам, якія павінны былі адбыцца 8 красавіка, а амерыканская ваенная база ў Манасе часова прыпыніла працу.

У астатнім рэакцыя сусветнай супольнасці аказалася вельмі прадказальнай. Кэтрын Эштан, прадстаўнік Еўрасаюза па знешнепалітычных пытаннях, выказала глыбокую занепакоенасць тым, што адбываецца ў Кыргызстане, і выказала надзею на мірны выхад з канфлікту. Да яе меркавання далучыўся міністр замежных спраў Германіі.

Прыкметна вылучыўся на фоне пратакольных заяў генсак ААН Пан Гі Мун, якога можна назваць адным з каталізатараў кыргызскіх масавых хваляванняў. Кіраўнік ААН быў у Бішкеку 3 красавіка падчас турнэ па краінах Сярэдняй Азіі і ўжо тады, паводле яго слоў, адчуў напружанасць становішча ў Кыргызстане. Пан Гі Муна сустрэлі шматлікія дэманстрацыі з просьбамі падняць пытанні ўшчамлення правоў чалавека, і ён не мог застацца ў баку ад "Цюльпанавай рэвалюцыі" нумар два.

Генсак ААН заявіў, што "надзвычай шакіраваны жорсткасцю" бунту ў Кыргызстане, і ў сувязі з гэтымі падзеямі прыняў рашэнне паслаць у Бішкек надзвычайнага дыпламатычнага прадстаўніка. Чакаецца, што былы міністр замежных спраў Славакіі Ян Кубіс, якому выпала роля стаць прадстаўніком ААН, прыляціць у Бішкек ужо ў пятніцу, 9 красавіка. Таксама свайго прадстаўніка пашле і АБСЕ.

Складваецца ўражанне, што ад чарговага новага прэзідэнта, выбары якога часовы ўрад паабяцаў правесці прынамсі праз паўгода, ніхто нічога добрага ўжо не чакае. "Цюльпанавая рэвалюцыя" 2005 года ў свой час абяцала змены да лепшага, адмову ад перажыткаў савецкага часу і шчаслівае жыццё, але абярнулася ўсё тым жа самым кумаўством, махінацыямі на выбарах і, у канчатковым выніку, бунтам, марадзёрствам і чалавечымі ахвярамі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выніку беспарадкаў у Кыргызстане 74 чалавекі загінулі, каля 500 параненыя Другі дзень антыўрадавых акцый у Кыргызстане скончыўся разрабаваннем парламента і некалькіх дамоў Курманбека Бакіева. Таксама апазіцыянеры штурмавалі будынак Дзяржаўнай службы нацыянальнай бяспекі і Белы дом. У выніку беспарадкаў загінула 40 чалавек і яшчэ каля 400 атрымалі раненні. Апазіцыя сфарміравала ўрад народнага даверу, а дзеючы ўрад краіны спыніў работу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика