Мегабайты са скідкай. На форуме “ТІБО” Белтэлекам абяцае знізіць тарыфы на доступ у Інтэрнэт. 21.by

Мегабайты са скідкай. На форуме “ТІБО” Белтэлекам абяцае знізіць тарыфы на доступ у Інтэрнэт

15.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Мегабайты са скідкай.
На форуме “ТІБО” Белтэлекам абяцае знізіць тарыфы на доступ у Інтэрнэт.

Семнаццаты форум “ТІБО”, які пройдзе ў Мінску 20—23 красавіка, не толькі стане стымулам для развіцця тэлекамунікацыйных тэхналогій, але і зробіць жыццё ў рэжыме онлайн больш даступным. “Вы будзеце прыемна здзіўлены нашымі новымі тарыфамі, якія мы абвесцім на выставе”, — паабяцаў намеснік генеральнага дырэктара РУП “Белтэлекам” Генадзь Мельнікаў. Зніжэнне тарыфаў закране не толькі фізічных асоб, але і юрыдычных, у тым ліку інтэрнэт-правайдараў. Наведвальнікаў выставы будуць чакаць і іншыя сюрпрызы — так Белтэлекам збіраецца адзначыць сваё 15-годдзе. У свой час “ТІБО” адкрыла дарогу для развіцця ў Беларусі сотавай сувязі, тэхналогій шырокапалоснага доступу ў Інтэрнэт, банкаўскіх пластыкавых картак і банкаматаў. У далейшым, як прагназуе міністр сувязі і інфарматызацыі Мікалай Панцялей, актыўна будзе развівацца кантэнт, якім змогуць карыстацца як абаненты сотавай сувязі, так і інтэрнэт-карыстальнікі.На выставе свае 3G-паслугі прадэманструе МТС. Спецыялісты абяцаюць паказаць і напрацоўкі ў тэлемедыцыне, якія могуць стаць стымулам да пераходу на выкарыстанне не папяровых, як цяпер, а электронных картак наведвальнікаў паліклінік. Белтэлекам сярод мноства паслуг прадэманструе і шырокапалосны доступ у Інтэрнэт па тэхналогіі WiMAX. Плануецца, што да канца года нацыянальны аператар пачне разгортванне такой сеткі, у прыватнасці, уздоўж магістралі, што вядзе з Брэста праз Мінск да граніцы Расіі. Дзякуючы гэтаму пасажыры змогуць карыстацца інтэрнэт-доступам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Семнаццаты форум “ТІБО”, які пройдзе ў Мінску 20—23 красавіка, не толькі стане стымулам для развіцця тэлекамунікацыйных тэхналогій, але і зробіць жыццё ў рэжыме онлайн больш даступным.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика