Ці з'явяцца ў гродзенских садках беларускамоўныя групы?
17.04.2010 15:17
—
Новости Общества
|
У Гродна пачалі вывучаць попыт бацькоў на адкрыццё беларускамоўных груп у дзіцячых садках.
Групу магчыма будзе арганізаваць у тым выпадку, калі ў садках назбіраецца да 15 асоб ва ўзросце ад 2-х да 3-х гадоў, ці 20 дзетак, старэйшых за тры гады. "Пакуль мы вывучаем попыт. Запісваем жадаючых. У залежнасці ад таго, якія атрымаем дадзеныя, будзе вырашацца, як дзейнічаць далей", – паведаміла галоўны спеціяліст адзела адукацыі Ленінскага раёна Святлана Мялешка. З яе слоў стала вядома, што ў 2009 годзе гаразденка Жана Казловіч падрыхтавала зборнік з назвай "Вывучаем родную мову з Бульбашыкам". Выданне разышлося па ўсёй рэспубліцы ў якасці метадычнага дапаможніка для выхавацеляў. Зараз аўтарка працуе загадчыцай дзіцячага садка №101, што адносна нядаўна пачаў працаваць на Дзевятоўцы. Ад бацькоў, якія водзяць дзяцей ў гэтую ўстанову, ужо паступілі дзве заявы. Дарэчы Калі вы таксама зацікаўленыя ў тым, каб ваша дзіця выхоўвалася ў беларускамоўнай групе, звяртайцеся па адрасе: вул. Савецкая, 14 (аддзел адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна), тэл. 74-07-85; вул.Гагарына, 37 (аддзел адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна), тэл. 52-05-65. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гродна пачалі вывучаць попыт бацькоў на адкрыццё беларускамоўных груп у дзіцячых садках |
|