Гандаль па-лунінецку. Кіраўнік аднаго з лепшых райпа ў краіне знаходзіць станоўчыя моманты ў фінансавым крызісе. 21.by

Гандаль па-лунінецку. Кіраўнік аднаго з лепшых райпа ў краіне знаходзіць станоўчыя моманты ў фінансавым крызісе

20.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Гандаль па-лунінецку.
Кіраўнік аднаго з лепшых райпа ў краіне знаходзіць станоўчыя моманты ў фінансавым крызісе.

Максім Андрэевіч Сумар — у пэўных колах чалавек добра вядомы. Кіраўнік аднаго з самых паспяховых райпа ў краіне, ён узнагароджваўся медалём “За працоўныя заслугі”, двойчы прызнаваўся Чалавекам года ў Лунінецкім раёне.

— Наша сям’я жыла вельмі дружна, — зазначае Максім Андрэевіч.Жылі Сумары не толькі дружна, але і ў дастатку. Нягледзячы на цяжкія пасляваенныя часы.— Ніякай пышнасці ў нас не было, але мы ведалі: каб добра жыць — трэба шмат рабіць. Бацька ездзіў у Расію, дзе працаваў на будоўлях. І прывозіў адтуль, як казалі ў нашай вёсцы, хлеба, — узгадвае Максім Андрэевіч. — Мы, дзеці, таксама ўсе працавалі. Нарыхтоўвалі сена, прычым раней было так. Ад таго, што накасіў, дзве трэці аддай калгасу і толькі трэць можаш пакінуць сабе. Сенакосы тады былі не тое што зараз. Касілі ў вадзе, на купінах, не звяртаючы ўвагі на аваднёў і спёку. І ніхто з дзяцей не гаварыў, што ён не выспаўся ці не адпачыў. Зранку бярэш касу ў рукі — і ідзеш працаваць.

“Не трэба гнацца за вышэйшай адукацыяй. Галоўнае — знайсці ў жыцці сваё месца”

Пасля школы Максім з першага разу не прайшоў у ВНУ па конкурсе. Таму трапіў у армію — служыў у Кранштаце, у ваенна-марскім флоце. Аднак свайму намеру вывучыцца ён не змяніў. Пасля дэмабілізацыі паступіў у мінскі педінстытут па спецыяльнасці гісторыя і грамадазнаўства. А калі лёс і партыйныя шляхі прывялі яго на працу ў сферу гандлю, то вывучыўся яшчэ ў Гомельскім кааператыўным інстытуце на эканаміста. Вось вам і вясковец.— Для мяне вучоба была ўнутранай патрэбай, — кажа Максім Сумар, — але я заўжды папярэджваю маладых, што не трэба паступаць у ВНУ толькі дзеля дыплома. Сёння можна быць запатрабаваным спецыялістам і з сярэдняй адукацыяй. Добры слесар, токар, электрагазазваршчык, будаўнік — паспрабуйце іх знайсці. Такіх спецыялістаў вельмі мала, і праблем з працай у іх няма. Я думаю, не трэба гнацца за вышэйшай адукацыяй. Галоўнае — знайсці ў жыцці сваё месца.

Крызіс і гандаль: людзі гатовы купляць якаснае

Лунінецкі раён не самы густанаселены ў Беларусі. Але па тавараабароце мясцовае райпа адно з лепшых у сістэме Белкаапсаюза. Як, уласна, і па фінансавых выніках сваёй дзейнасці. Чысты прыбытак за мінулы год склаў два з паловай мільярды рублёў. І гэта — нягледзячы на крызіс. У чым сакрэт? Каб дасягнуць такіх паказчыкаў, Максім Сумар адпрацаваў на сваёй пасадзе ўжо больш за дваццаць гадоў.— Так, сёння ўвесь свет перажывае крызіс, — пагаджаецца Максім Андрэевіч, — але я не сказаў бы, што людзі перасталі купляць. Ад прадуктаў харчавання не адмовішся — гэта наша надзённая патрэба. Крыху скараціўся попыт на бытавую тэхніку, аднак ніякага абвалу няма. Мы як давалі ў мінулым годзе 10 мільярдаў рублёў сярэднямесячнай выручкі, столькі ж даём і зараз. Скажу нават больш. Мне здаецца, па некаторых групах тавару можна павялічыць аб’ёмы продажу, калі рабіць тавар адпаведнай якасці. Напрыклад, паспрабуйце сёння купіць мужчынскі касцюм айчыннай вытворчасці. Вы яго знойдзеце? Наўрад ці. Так, гомельскі “Камінтэрн” штосьці шые. У нас ёсць прадукцыя гэтага прадпрыемства ва універмагу, які спецыялізуецца на продажы беларускіх тавараў. Аднак куды больш пакупнікоў прыходзіць у другі наш магазін “Джэнтльмен”, дзе прадаюцца вырабы камерцыйных структур. Няхай цэны на касцюмы там больш высокія, але людзі ўсё роўна купляюць, бо яны гатовы плаціць за якасць. Трыкатаж, спартыўныя касцюмы — нашы вытворцы робяць прадукцыю савецкага ўзору. Магчыма, крызіс для некаторых прадпрыемстваў здарыўся вельмі дарэчы. Хопіць выпускаць тое, што незапатрабавана. Калі абутак “Марка” і “ЛеГранда” карыстаецца попытам, дык гэтыя вытворцы ледзь паспяваюць забяспечваць рынак сваёй прадукцыяй...

Беларускі “шпіён” і лунінецкі метад

Уявіце сабе сітуацыю. Вы прыехалі ў Германію, зайшлі ў краму.  На  што  будзеце  гля-дзець у першую чаргу? Канешне, на тавары і цэннікі. А вось у Максіма Сумара зусім іншыя інтарэсы. Ён звяртае ўвагу на халадзільнае абсталяванне, на розныя рэкламныя фішкі. Прычым не проста глядзіць, а здымае ўсё на відэакамеру.— Я без камеры і фотаапарата за мяжу не езджу, — дзеліцца сакрэтамі кіраўнік райпа, — звычайна вяртаюся на работу з пачкам фотаздымкаў. Загадчыкі магазінаў ужо прывыклі да гэтага. Чым уразіла замежжа? Італія — якасцю сэрвісу ў кафэ і рэстаранах, Германія — халадзільным абсталяваннем. Дарэчы, менавіта нямецкія халадзільнікі мы і закупляем для нашых магазінаў. Канешне, гэта каштуе не танна. Увогуле трэба працаваць на перспектыву. Калі набываць абсталяванне — то якаснае, каб яно працавала 10—15 гадоў. Латаць дзіркі, як робяць некаторыя, — гэта пустая трата сродкаў.Дарэчы, магазіны Лунінецкага райпа адрозніваюцца ад многіх іншых менавіта сваёй мадэрнізаванасцю. У сістэме Белкаапсаюза нават ёсць такі тэрмін — “лунінецкі метад”. Згодна з ім магазін трэба забяспечыць сучасным абсталяваннем, шырокім асартыментам тавараў — і пакупнік за гэта абавязкова аддзякуе...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Максім Андрэевіч Сумар — у пэўных колах чалавек добра вядомы. Кіраўнік аднаго з самых паспяховых райпа ў краіне, ён узнагароджваўся медалём “За працоўныя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика