Натуральны смак эліксіра прыгажосці. Цудоўны кабачок, казачны гарбуз для маленькіх і трынаццатая зарплата для іх бацькоў — надзейны рэцэпт поспеху. 21.by

Натуральны смак эліксіра прыгажосці. Цудоўны кабачок, казачны гарбуз для маленькіх і трынаццатая зарплата для іх бацькоў — надзейны рэцэпт поспеху

20.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Натуральны смак эліксіра прыгажосці.
Цудоўны кабачок, казачны гарбуз для маленькіх і трынаццатая зарплата для іх бацькоў — надзейны рэцэпт поспеху.

Кожную раніцу на стале Таццяны Камянчук — шклянка гарбузовага соку. Чамусьці мы не надта шануем гарбуз — гэты каштоўны прадукт нашых палеткаў, а між тым у ім хараство, здароўе, бадзёрасць. Зрэшты, варта пазнаёміцца з Таццянай Уладзіміраўнай бліжэй, каб зразумець сапраўдную каштоўнасць многіх імгненняў жыцця.

Аб сваім прадпрыемстве дырэктар Таццяна Камянчук заўжды расказвае з задавальненнем. Сёння — з асаблівай прыемнасцю: ААТ “Маларыцкі кансервавагароднінасушыльны камбінат”, галоўнае бюджэтаўтваральнае прадпрыемства раёна, знаходзіцца на пад’ёме.Так, былі розныя часы, але пры ўсім тым завод заўсёды трымаўся на плаву.Дарэчы, вытворчасцю дзіцячага харчавання прадпрыемства займаецца на працягу 40 гадоў. А першую прадукцыю тут вырабілі 55 гадоў таму.— За апошнія чатыры гады мы больш чым у пяць разоў павялічылі аб’ём вытворчасці, сур’ёзна пашырылі асартымент і цяпер толькі дзіцячага харчавання выпускаем амаль сто найменняў. За гэты час сталі адным з буйнейшых яго вытворцаў у краіне. Выбар вельмі шырокі — сокі, нектары, пюрэ з дабаўленнем малака, масла, вяршкоў, тварагу, розныя камбінацыі садавіны і гародніны. Дыпломаў і вышэйшых узнагарод усялякіх прэстыжных конкурсаў маем мноства, але самая галоўная — увага нашых маленькіх спажыўцоў.

Для маленькіх гурманаў

— Дзіцячае харчаванне сёння займае прыкладна 85 працэнтаў усяго аб’ёму нашай вытворчасці, — працягвае Таццяна Уладзіміраўна. — Мы імкнёмся, каб бацькам малыша было цікава купляць наш прадукт. Каб яны былі ўпэўнены ў яго бяспецы для дзіцяці.На прадпрыемстве пастаянна вядзецца работа па абнаўленню асартыменту. Для спажыўцоў тут адкрылі такія каштоўныя агароднінныя культуры, як гарбуз, кабачок. Гарбуз — гэта сапраўдная крыніца вітамінаў і мінералаў. На яго аснове вырабляецца шмат кансерваў. Ён смачны і сам па сабе, а калі дадаецца розная садавіна, гародніна, крупы, вяршкі, масла, дык гэтую страву ацэніць і самы пераборлівы гурман.З мінулага года тут актыўна пачалі працаваць з цвятной капустай. На бягучы зноў абяцаюць парадаваць маладых бацькоў навінкамі.Такі імклівы рух наперад, зразумела ж, стаў магчымым дзякуючы рэканструкцыі, якая на камбінаце адбываецца як мінімум на працягу апошніх пяці гадоў.

Сок найперш трэба... чытаць

— Найбольшыя пераўтварэнні ідуць у кансервавым цэху і цэху асептыкі. Там паставілі прэс для вырабу соку прамога адціскання. Дарэчы, калі вы ўзялі з паліцы ў краме пакет з сокам, раю найперш прачытаць, з чаго ён зроблены. Ці з канцэнтрата, ці шляхам прамога адціскання. Розніцу адчуваеце?Каб на працягу ўсяго года можна было пастаўляць спажыўцам такі натуральны сок, на камбінаце ўсталявалі асептычныя ёмістасці, дзе паўфабрыкат захоўваецца толькі за кошт стэрылізацыі — без аніякіх кансервантаў. Гэтаксама тут захоўваюць і пюрэ са свежых ягад і пладоў, якое пры апрацоўцы не губляе сваіх каштоўных якасцей (стэрылізацыя доўжыцца ўсяго некалькі секунд пры высокай тэмпературы), яго і выкарыстоўваюць у вытворчасці круглы год. Для вырабу такога паўфабрыкату летась усталявана сучасная высокатэхналагічная італьянская лінія. Яна дазваляе быць вельмі мабільнымі, у любы момант пераключацца на запатрабаваны асартымент. І гэта гарантуе пастаянную прысутнасць на рынку.Акрамя таго, пюрэ, паўфабрыкат пастаўляецца на экспарт — у Расію, ва Украіну. Сёлета плануецца пашырыць гэтую работу. Ужо заключаны дамовы з мясцовымі гаспадаркамі на большыя аб’ёмы паставак — і морквы, і кабачкоў, і гарбузоў.

Галоўны здабытак

Але самы галоўны здабытак завода — гэта калектыў. Усё, што робіцца на прадпрыемстве, робіцца з добрым настроем людзей, з іх добрым сэрцам, з іх руплівасцю. Гэта натуральна, што ў сваю працу людзі ўкладваюць душу, адзначае Таццяна Камянчук.Да таго ж яны адчуваюць, што і кіраўніцтва прадпрыемства гэтак жа ставіцца да працаўнікоў. Апошнія тры гады тут знаходзяць магчымасць выплачваць работнікам забытую з савецкіх часоў так званую трынаццатую зарплату. Дарэчы, з кожным годам яна расце. І сёлета аб’ём укладанняў павялічылі ўдвая. Усіх жадаючых адпраўляюць у санаторый выключна за кошт прадпрыемства, дзетак — у загарадныя летнікі.Быў час, калі людзі пакідалі завод. Цяпер яны вяртаюцца. Мы іх не асуджаем і не адкідваем. Чалавеку ўвогуле ўласціва шукаць дзе лепш. А тут адносіны да працуючых навідавоку: і прэміі за добрую работу, і скідкі пры набыцці сваёй прадукцыі.

Яе жыццё — яе прадпрыемства

Па вялікім рахунку яе жыццё — гэта яе прадпрыемства. Свой лёс ад лёсу завода Таццяна Уладзіміраўна адлучыць аніяк не можа. Дыпламаваным спецыялістам пасля заканчэння біялагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта прыйшла сюды на пасаду зменнага мікрабіёлага. Паступова — прыступка за прыступкай — пераадолела службовую лесвіцу да кіраўніка. Узняўшыся на яе, нават не ўяўляла, наколькі вялікай аддачы запатрабуе новая работа.—У мяне вельмі добрая каманда намеснікаў, галоўных спецыялістаў. Таму мне і працаваць лёгка. У гэтым вельмі пашанцавала. Як шанцуе і ўвогуле па жыцці. Мне заўжды сустракаюцца добрыя людзі, якія мяне вучаць, падтрымліваюць, дапамагаюць і падказваюць.На пасадзе дырэктара я ўжо пяць гадоў.— Мяне вельмі падтрымлівае мая сям’я. Бывае, прыходжу з работы і позна ўвечары, і нават ноччу, часта бываю ў камандзіроўках. Таму за цярплівасць і разуменне вельмі ўдзячна мужу і двум сваім сынам. Ведаеце, я нават многаму сама вучуся ў маладых. Яны больш раскаваныя, смялей глядзяць на жыццё, прасцей ставяцца да перамен, у іх іншыя погляды нават на ўзаемаадносіны людзей. Я імкнуся пераняць ад іх гэта. І таму мне яшчэ прасцей ладзіць узаемаадносіны ў сваім працоўным калектыве, дзе таксама шмат моладзі.

...Не толькі вытворчасць

Галоўны эксперт Таццяны Уладзіміраўны — дзесяцімесячны ўнук Андрэйка, ён вельмі любіць кансервы з кабачком, з бананам, а мама яму стараецца набываць тыя, што без цукру.Калі бабулі выпадае вольны час, яна імкнецца прысвяціць яго малышу, дый наогул сям’і. Да прыкладу, пабалаваць родных духмянымі блінамі.— Цікава, ці займаецца дырэктар кансервавага камбіната дамашнім кансерваваннем?— А як жа! Я гатую варэнне, закатваю кампоты, марыную гуркі, памідоры — як кожная гаспадыня.— Як вопытны тэхнолаг, маеце ў гэтай справе свой сакрэт?— Ды не. Проста ёсць рэцэпты, якія склаліся гадамі, якім аддае перавагу мая сям’я. Адзінае, я практычна не карыстаюся воцатам, калі патрэбна кіслінка, бяру лімонную кіслату, а ўвогуле  стараюся абысціся і без яе. Вельмі мала выкарыстоўваю цукру, хачу, каб мае кансервы атрымаліся як мага больш натуральнымі.

З добрым сэрцам

— Людзям стараюся дапамагчы. Нават тым, хто не жыве на тым участку, ад якога я абрана дэпутатам раённага Савета. Больш за ўсё зваротаў датычаць працаўладкавання, пражывання. У нас ёсць свой інтэрнат, месцы ў якім найперш атрымліваюць, зразумела, завадчане. Але калі і чалавеку старонняму няма дзе жыць, то пры магчымасці ідзём і яму насустрач.Магчыма, мне прасцей вырашаць нейкія праблемы людзей, таму што я займаю пэўную пасаду. Таму ні ў якой ступені не аддзяляю дэпутацкую работу ад работы кіраўніка. Да таго ж я жанчына. А жанчына заўжды ўспрымае праблемы бліжэй і суперажывае шчыра.— Ці не гэтая ўнутраная настроенасць жыць з дабром у душы дапамагае вам выглядаць так цудоўна?— Ведаеце, на нашым прадпрыемстве, дзе 99 працэнтаў прадукцыі — гэта суцэльныя вітаміны, па-іншаму выглядаць, напэўна, і нельга (смяецца). Жанчыны нашы самыя прыгожыя і абаяльныя, мужчыны — самыя моцныя, самыя разумныя. Так што нам сам Бог вызначыў быць тут самымі-самымі. І канечне ж атмасфера добразычлівая. У сваю прадукцыю кожны з нас укладвае кропельку любові. Без гэтага яна не была б такой выдатнай.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожную раніцу на стале Таццяны Камянчук — шклянка гарбузовага соку. Чамусьці мы не надта шануем гарбуз — гэты каштоўны прадукт нашых палеткаў, а між тым у ім...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика