Стаўка на Рубель. У адной з самых густанаселеных вёсак Століншчыны за мандат дэпутата паспрачаецца мясцовы святар. 21.by

Стаўка на Рубель. У адной з самых густанаселеных вёсак Століншчыны за мандат дэпутата паспрачаецца мясцовы святар

20.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Стаўка на Рубель.
У адной з самых густанаселеных вёсак Століншчыны за мандат дэпутата паспрачаецца мясцовы святар.

У свой час, як гавораць мясцовыя, вёска Рубель была самай вялікай у раёне. І хоць у цяперашніх рублёўцаў па-ранейшаму за норму лічыцца сям’я, у якой не менш як трое дзяцей, насельніцтва паступова скарачаецца, і ў першую чаргу за лік ад’езду моладзі. Будучыня вёскі залежыць у тым ліку і ад актыўнасці работы мясцовага Савета дэпутатаў.

Свой чалавек сярод сваіх

Пётр Ліпскі, рублёўскі праваслаўны святар, — адзін з самых вопытных прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат. На працягу апошніх гадоў ён актыўна ўдзельнічаў у рабоце мясцовага органа самакіравання. Ужо сямнаццаты год ён служыць Богу і людзям у сваёй роднай вёсцы. У храм ходзяць многія жыхары Рубеля. Таму людзі яго добра ведаюць, яму вераць. І ён сам мусіць жыць іх клопатамі.Вось трэба ў царкве зрабіць новую сістэму ацяплення, бо ранейшая, як паказала апошняя сцюдзёная зіма, ужо не падыходзіць.“Бачылі ў нашай вёсцы машыны з дровамі?” — пытаецца ён. І тут жа дабаўляе: “Яны з Гомельшчыны”. Магчыма, калісьці рублёўцы і жылі сярод вялікіх лясоў, за што, як гаворыцца ў адной з легенд, гэтую вёску і назвалі Рубель — ад выразу “рубіць елку”. Але цяпер лес адступіў. Таму з-за далёкай перавозкі дровы абыходзяцца дорага. А іх трэба шмат. Многія мясцовыя жыхары зарабляюць тым, што вырошчваюць гародніну ў парніках, для падагрэву якіх паляць дровы. За вялікія грошы набываць паліва мусяць і пенсіянеры, якім яно патрэбна не для цяплічнай гаспадаркі, а для звычайнай, хатняй: каб у доме было цёпла і можна было прыгатаваць ежу.Вырашыць праблему мог бы прыродны газ. Газавую “галінку” падвялі ўжо ў Давыд-Гарадок. Адтуль да Рубеля — каля 11 кіламетраў. Але, на жаль, на пераадоленне такой адлегласці можа спатрэбіцца пяць гадоў: газіфікацыя да гэтай вёскі, як плануецца, дойдзе не раней чым у 2015 годзе. Пяць тысяч жыхароў, лічыць Пётр Ліпскі, заслугоўваюць таго, каб блакітнае паліва прыйшло раней.

У аб’езд

Яшчэ адна задача, якую трэба рашаць, — транспартнае забеспячэнне. Калісьці праз Рубель праходзіла шмат аўтобусных маршрутаў, а цяпер іх засталося зусім мала. Таму дабрацца тым жа студэнтам з Мінска да бацькоў — складаная задача.Многія вымушаны набываць машыны, трымаць коней (у мясцовых жыхароў коней нават больш, чым кароў). Але часам і жалезны конь бяссільны. Напрыклад, ад Рубеля да Беражнога па прамой — прыкладна пяць кіламетраў. Аднак з-за таго, што на гэтым шляху няма добрага моста, амаль што палову года прыходзіцца ездзіць у аб’езд, таму выходзіць не пяць кіламетраў, а больш за трыццаць.Акрамя гэтага, трэба асфальтаваць дарогі.

Напіцца чыстай вадзіцы

Добра ведае, што клапоціць рублёўцаў, і цяперашні старшыня мясцовага сельсавета Людміла Каляда. Яна прыйшла на гэтую пасаду, пакінуўшы бухгалтарскую работу ў сельгаспрадпрыемстве. На новым месцы клопатаў стала значна больш, таму яна, каб усюды паспяваць, мусіла навучыцца вадзіць машыну.Акрамя дарог і газіфікацыі, трэба, пераканана яна, разбірацца і з водазабеспячэннем. Частка рублёўцаў ужо карыстаецца водаправодам, а на будаўніцтва астатніх камунікацый патрэбны грошы, якія ў дэфіцыце.Тым не менш, звяртае ўвагу Людміла Каляда, праблемы паступова вырашаюцца. Напрыклад, за апошнія гады рублёўцы атрымалі новы дзіцячы садок на 100 месцаў. У бліжэйшых планах — пабудаваць шэсць кіламетраў асфальтавай дарогі — каля паловы той, што злучае з Давыд-Гарадком.

Быць эканамістам і псіхолагам

“Сёння старшыні сельсавета прыходзіцца няпроста, ён павінен быць і эканамістам, і псіхолагам”, — гаворыць яна. Тым не менш ізноў збіраецца ісці ў дэпутаты. Яе лёс, як і іншых кандыдатаў, вырашаць мясцовыя жыхары на выбарах. Людмілу Каляду і святара Пятра Ліпскага аб’ядноўвае тое, што яны жадаюць, каб многія рублёўскія праблемы вырашаліся хутчэй.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У свой час, як гавораць мясцовыя, вёска Рубель была самай вялікай у раёне. І хоць у цяперашніх рублёўцаў па-ранейшаму за норму лічыцца сям’я, у якой не менш як трое...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика