Увага з дастаўкай па адрасе. Лунінецкі раённы вузел паштовай сувязі на Брэстчыне — адзін з лепшых не толькі па эканамічных паказчыках, але і па той увазе, якая надаецца тут кожнаму кліенту. 21.by

Увага з дастаўкай па адрасе. Лунінецкі раённы вузел паштовай сувязі на Брэстчыне — адзін з лепшых не толькі па эканамічных паказчыках, але і па той увазе, якая надаецца тут кожнаму кліенту

20.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Увага з дастаўкай па адрасе.
Лунінецкі раённы вузел паштовай сувязі на Брэстчыне — адзін з лепшых не толькі па эканамічных паказчыках, але і па той увазе, якая надаецца тут кожнаму кліенту.

Лунінецкі РВПС — гэта 200 працаўнікоў, палова з якіх — паштальёны, 39 аддзяленняў, сярод іх — толькі чатыры гарадскія. Раён сельскагаспадарчы, таму паштавікам даводзіцца працаваць пераважна на вёсцы. У любое надвор’е ў самыя аддаленыя вёсачкі карэспандэнцыя трапляе своечасова.

— Паслуг мы аказваем шмат — цяжка ўсе і пералічыць, — расказвае начальнік вузла Ніна Дударга. — Ужо некалькі гадоў існуе такая паслуга, як тэрміновая пошта: паштовае адпраўленне мы дастаўляем не толькі ў пэўны дзень, але і ў замоўленую кліентам гадзіну. Усе вясковыя аддзяленні сувязі абсталяваны камп’ютарнай тэх-нікай, і кліенты маюць магчымасць без праблем ажыццявіць шматлікія плацяжы: за мабільную тэлефонную сувязь, па банкаўскіх крэдытах, якія ўзяты, напрыклад, у Мінску ці ў іншым  горадзе. Адным словам, вясковае насельніцтва мы абслугоўваем на самым высокім узроўні.На сённяшні дзень у раёне 16 аграгарадкоў, сёлета будзе адкрыта яшчэ два. У кожным размешчаны пункт калектыўнага доступу ў Інтэрнет, тут і ксеракапіраванне, і сканіраванне, і перадача факсімільных паведамленняў, таксама абслугоўваюцца трымальнікі банкаўскіх пластыкавых картак. Актыўна ўкараняюцца плацежна-даведачныя тэрміналы. Акрамя ўсемагчымых разлікаў, кліент тут знойдзе неабходную інфармацыю аб паштовых паслугах. Адна з самых прыбытковых — падпіска на перыёдыку. Лунінчане сёння выпісваюць 47,8 тысячы газет і часопісаў. Прычым з году ў год на сотню-другую колькасць выданняў павялічваецца. І, дарэчы, не за кошт нейкіх танных газетак — паштавікі імкнуцца данесці да людзей як мага больш рэспубліканскай дзяржаўнай прэсы. Ніна Васільеўна ў гэтым, можна сказаць, адзін з галоўных ідэолагаў у раёне. На жаль, прызнаецца, акрамя РУПП “Граніт”, больш няма буйных прадпрыемстваў, на падтрымку якіх у гэтым плане можна было б разлічваць. Падтрымка і апора сёння — пераважна пенсіянеры. Ім — асаблівая ўвага і пашана. Няма ніякага сакрэту — здараецца, у аддаленую вёсачку да адзінокага старэнькага толькі прадстаўнік сацыяльнай службы ды паштальён і наведваюцца. А яму ж і пагаманіць з некім хочацца. І тут ужо паштальён ні з рабочым, ні з асабістым часам не лічыцца — выслухоўвае праблемы, высвятляе, ці мукі, ці алею прынесці трэба.Сёння многія вяскоўцы ўспрымаюць паштавіка як сродак сувязі са светам. І звяртаюцца да яго нават па тых пытаннях, якія не ў яго кампетэнцыі знаходзяцца, таму што добра ведаюць, што абавязкова атрымаюць дапамогу ці слушную параду.У мінулым годзе Лунінецкі РВПС нікому з калег у вобласці не саступіў першынства па цэлым шэрагу паказчыкаў. А  да Сусветнага дня пошты атрымаў заслужанае прызнанне і ў краіне: стаў лепшым сярод вузлоў паштовай сувязі Беларусі. Адна з праблем, якую, на жаль, пакуль што не ўдаецца пераадолець, — цякучасць кадраў. Работа паштавіка, тлумачыць Ніна Дударга, даволі складаная. Патрабуе ад чалавека адказнасці, надзейнасці, любові да людзей і да справы, якой служыш. Менавіта любоў да справы Ніна Васільеўна ставіць на першае месца. Калі няма яе — чалавека не затрымае нават самая высокая зарплата, упэўнена начальнік лунінецкіх паштавікоў. Кадры, кажа, найгалоўная палітыка: — Мы актыўна працуем з моладдзю, вучым яе, накіроўваем на правільны шлях. Прычым прыглядаемся да школьнікаў-выпускнікоў. Многія звяртаюцца да нас па накіраванне на далейшую вучобу. З кожным абавязкова гутарым, бо прыгожы атэстат — гэта не заўсёды гарантыя добрага спецыяліста. Быў у мяне такі выпадак. Прыйшла дзяўчынка з адзнакамі не самымі высокімі, але пакуль размаўлялі, я зразумела, што яна можа працаваць з людзьмі, ёй гэта цікава, яна вельмі адкрытая, спагадлівая, таварыская. Найлепшым чынам нам падыходзіць. Не вельмі хацелі яе прымаць у вучылішча, але Ніна Васільеўна настаяла. І зараз з задавальненнем бачыць, што з маладога спецыяліста атрымліваецца добры работнік. Сёлета павялічылі зарплату, і добрых працаўнікоў затрымаць крышачку лягчэй. І настрой у людзей, заўважае начальнік, лепшы. Пра тое, як сама трапіла на гэтую нялёгкую службу, Ніна Васільеўна расказвае сціпла: здараецца так, прыходзіш часова — застаешся назаўжды. Ёй не хапіла крышачку балаў, каб паступіць у педагагічны на фізмат. Да новай уступнай кампаніі быў цэлы год. Марнаваць час не хацелася, і яна пайшла працаваць на пошту. Узялі аператарам. З таго часу пах сургучу стаў для яе ці не самым прыемным водарам. Скончыла Усесаюзны завочны электратэхнічны інстытут сувязі па спецыяльнасці інжынер-эканаміст. Амаль 10 гадоў працавала намеснікам начальніка раённага вузла паштовай сувязі, ужо каля чатырох гадоў кіруе поштай, якой прысвяціла ледзь не тры лепшыя дзесяцігоддзі жыцця. Расчараванняў, прызнаецца, было нямала. Не заўжды тыя ці іншыя ідэі падначаленымі ўспрымаліся станоўча. Даводзілася даказваць, што менавіта гэты крок дапаможа калектыву атрымаць дадатковы прыбытак, што зарплата складаецца не з адбывання рабочага часу — яе трэба зарабіць. Да кожнага працаўніка — падыход свой.А найлепш згуртоўваецца калектыў падчас агульных спартыўных спаборніцтваў і конкурсаў  мастацкай  сама-дзейнасці, галоўны натхняльнік якіх зноў жа Ніна Васільеўна. На прадпрыемства сёння больш ахвотна прыходзіць моладзь. Зацікаўленая і перспектыўная, адзначае кіраўнік. Ёсць каму перадаваць прафесію. А з гэтым адчуваннем пераемнасці і працаваць прасцей.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лунінецкі РВПС — гэта 200 працаўнікоў, палова з якіх — паштальёны, 39 аддзяленняў, сярод іх — толькі чатыры гарадскія. Раён сельскагаспадарчы, таму паштавікам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика