Восеньскае засынанне, "замыканне" зямлі
21.04.2010
—
Новости Общества
|
Пасля таго, як зямля выканала сваю галоўную ролю — узгадавала і аддала новы ўраджай, яна спакваля пачынала засынаць, як бы згортвалася, "зачынялася" да наступнага года. Так, як і веснавое "адмыканне", восеньскае "замыканне" зямлі адбывалася паступова, у некалькі паслядоўных этапаў. 14-21 верасня — Бабіна лета Першы этап "замыкання" зямлі, таму імкнуліся ў гэты дзень яе не турбаваць. Збор ураджаю — справа перш за ўсё жаночая. Да гэтага часу, як правіла, асноўныя земляробчыя клопаты завяршаліся, жанчына магла на кароткі час расправіць плечы, таму час і атрымаў такую назву. У народным календары свята Уздзвіжання (Здзіжання) (27 верасня) асацыявалася з усеагульным зрухам — птушак, якія адляталі на поўдзень, жывёльнага свету, які рыхтаваўся да спячкі. Сяляне імкнуліся да гэтай пары звезці ўсё з палёў. У гэты дзень асабліва старанна зачынялі дзверы, вокны, вечкі ў падполле, баяліся, каб гадзюкі, якія, адпаўзалі ў гэты дзень у вырай, не запаўзлі ў дом, хлеў, салому ці гной. 9 кастрычніка — Іаан Багаслоў, Іван Пакроўны Да гэтага часу неабходна было завяршыць усе палявыя работы: "Хто не дасее да Івана Багаслова, той не варты Божага слова". Лічылі, што ў дзень Багаслова зямля атрымлівае нябеснае блаславенне за прынесеныя дары. 14 кастрычніка — Пакровы Дзень, калі зямля-матухна параўноўвалася з вобразам Маці Божай, якая ўратавала чалавецтва. Як Дзева Марыя распасцерла свой амафор над усімі тымі, хто маліўся, так і снег, чысцюткае белае покрыва, закрываў карміцельку ад сцюжы і маразоў, каб захаваць яе ўрадлівае лона. У Беларусі і сёння існуе павер'е, што пасля Пакроваў нельга чапаць зямлю: "На Пакровы зіма закрывае лета, а Бог пячатае зямлю, і пасля гэтага дня да вясны ніхто не можа яе чапаць". Гэтая забарона датычыцца традыцыі ставіць помнікі на магілах сваіх продкаў — пасля Пакроваў рабіць гэтага нельга: "Не чапай зямлю пасля Пакроваў і да Радаўніцы". Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля таго, як зямля выканала сваю галоўную ролю — узгадавала і аддала новы ўраджай, яна спакваля пачынала засынаць, як бы згортвалася, "зачынялася" да...
|
|