На выбарчым участку ў Віцебску ў першы дзень прагаласавалі 30% выбаршчыкаў. 21.by

На выбарчым участку ў Віцебску ў першы дзень прагаласавалі 30% выбаршчыкаў

21.04.2010 13:26 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На адным з выбарчых участкаў Віцебска ў першы дзень датэрміновага галасавання прагаласавала каля 30 працэнтаў выбаршчыкаў.

Пра гэта паведаміў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Павел Севярынец.

Як паведаміў Севярынец, за ходам датэрміновага галасавання назіраў актывіст БХД, кандыдат у дэпутаты Віцебскага гарсавета па Тэхналагічнай акрузе №9 Уладзімір Рамановіч. «Паводле яго слоў, да 17 гадзін 20 красавіка на выбарчым участку № 47 датэрмінова прагаласавала каля 450 чалавек з паўтары тысяч прыпісаных да Тэхналагічнай акругі. Калі так пойдзе і далей, калі такая ж яўка ў першы дзень выбараў была і на іншых участках, то стопрацэнтная яўка выбаршчыкаў па акрузе ўжо забяспечана», — паведаміў Севярынец.

Паводле інфармацыі Рамановіча, датэрмінова галасуюць галоўным чынам студэнты Віцебскага тэхналагічнага універсітэта. «Студэнты яму сказалі, што іх «вельмі прасілі» прыйсці і прагаласаваць датэрмінова. Адмовіцца ад такой настойлівай просьбы многія не адважваюцца», — сказаў Севярынец.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На адным з выбарчых участкаў Віцебска ў першы дзень датэрміновага галасавання прагаласавала каля 30 працэнтаў выбаршчыкаў. Пра гэта паведаміў сустаршыня...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика