Сусед Эяф'ятлаёкудля прачынаецца?
22.04.2010
—
Новости Общества
|
Эяф'ятлаёкудль можа справакаваць вывяржэнне суседняга вулкана Катла, якое можа быць больш магутным у 10 разоў. Вулканы размешчаны ў 20 км адзiн ад аднаго i злучаны сiстэмай магматычных каналаў. Калi адбудзецца вывяржэнне Катлы, то iстотна большай будзе колькасць выкiнутага ў атмасферу попелу: Катла пахаваны пад леднiком Мюрдальсекюдль таўшчынёй у паўкiламетра — прыкладна ўдвая таўсцей леднiка Эяф'ятлаёкудль (попел утвараецца, калi лава змушана прарываецца на паверхню праз лёд). Мясцовыя жыхары ў выпадку вывяржэння павiнны будуць эвакуявацца на працягу дзвюх—трох гадзiн, пасля гэтага iх дамы знясе велiзарнай колькасцю расталай вады. Апошняе буйнае вывяржэнне Катлы адбылося ў 1955 годзе. Учора, як паведамляецца, вулкан падаў прыкметы жыцця, пакуль, зрэшты, даволi слабыя. Аляксандр Сабалеўскi. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Эяф'ятлаёкудль можа справакаваць вывяржэнне суседняга вулкана Катла, якое можа быць больш магутным у 10 разоў.
|
|