Зямля ў пахавальнай абраднасці. 21.by

Зямля ў пахавальнай абраднасці

22.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У адпаведнасці cf старажытнымі славянскімі ўяўленнямі цела чалавека было ўтворана з зямлі, таму пасля смерці душа яго адляціць у нябёсы, а цела пахаваюць у зямлі.

 Сярод беларусаў існуе павер'е, быццам зямля дае збавенне ад працяглых перадсмяротных мучэнняў і спрыяе пераходу цяжкахворых людзей у свет продкаў. Калі чалавек доўга пакутаваў, яго выносілі ў двор і клалі на зямлю або прыносілі крыху зямлі і сыпалі яму на грудзі.

 У асяроддзі ўсходніх славян шырока бытуе звычай "выкупляць" магілу ў нябожчыкаў для свайго памерлага сваяка, таму радзіна першай і другой ступені сваяцтва абавязкова кідала ў магілу грошы. А вось усе астатнія прысутныя развітваліся з нябожчыкам (у тым ліку і сваякі, пачынаючы з трэцяга калена) іначай: яны кідалі па тры жменькі зямлі, быццам бы адштурхоўваючы смерць ад сябе.

 У народзе лічылі, што зямля не прымае злых людзей, ведзьмакоў, самагубцаў, таму перад іх пахаваннем трэба было выканаць адпаведны рытуал "ачышчэння".

 Да нашага часу захавалася забарона кідаць на зямлю валасы — лічылася, што ў такім выпадку мужчына пазбаўляецца сваёй прыроднай моцы і не будзе мець дзяцей.

 Славяне лічылі, што зямля, у якой пахаваныя сваякі, валодае незвычайным энергетычным патэнцыялам. Калі ўзяць жменю зямлі з сямі магіл, то яна будзе перасцерагаць добразычлівых людзей, ратаваць усіх сваякоў ад бяды і напасцяў.

 Лічылася, што кепскую, нясмачную ваду, непрыдатную для ўжывання, можна было выправіць, кінуўшы ў яе жменю "бацькоўскай" зямлі.

Зямля ўратоўвае ад цяжкай хваробы. Адной з самых жахлівых хваробаў сярод нашага люду было п'янства. У самых цяжкіх выпадках знахары падмешвалі зямлю з могілак у ежу тым людзям і чыталі замовы.

 Даволі часта народныя лекары выкарыстоўвалі зямлю для лячэння іншых захворванняў. Яе клалі на галаву хворага і прамаўлялі такія словы: "Як здарова зямля, так бы і мая галава не балела".

 Лічылася, калі ў доме за бажніцай захоўваць зямлю з сахі або плуга, узятую падчас выворвання першай баразны, то на працягу года ў гэты дом не прыйдзе ніякая бяда.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адпаведнасці cf старажытнымі славянскімі ўяўленнямі цела чалавека было ўтворана з зямлі, таму пасля смерці душа яго адляціць у нябёсы, а цела пахаваюць у зямлі. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика