Ва ўсіх адно дыханне. 21.by

Ва ўсіх адно дыханне

22.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прыкмеціў, што іншым разам мець справу з жывёлінай лепш, чым з чалавекам. Апошняму, здараецца, зробіш нешта добрае, а ён у адказ..., а жывёла нічога ад цябе не патрабуе, і яна заўсёды ўдзячная — на дабро адклікаецца.

Нешта рабіў на дачы, як з-за пунькі выходзіць суседскі коцік і трымае перад сабой лапку. Але лапкі няма, а толькі тырчыць белая костачка, на якой вісяць кіпцюрыкі.

Ад нечаканасці разгубіўся, бо карціна была непрыемная. "Я пайшла на грады, я не магу гэтага бачыць", — замахала рукамі жонка і падалася на другі канец агарода. Але ж нешта трэба было рабіць. Кот трапіў у пастку і можна толькі ўявіць, якія пакуты ён перанёс, калі выцягваў адтуль лапку.

Спачатку я разгубіўся. Трымаю ката на руках і не ведаю, з чаго пачаць. Пад рукой нажніц не аказалася, а нож, не вельмі востры, побач. Хоць з цяжкасцю, але кіпцюры, дакладней тое, што ад іх засталося, адрэзаў, а калі я закрануў косць, то кот зубамі і кіпцюрамі ўчапіўся ў руку і, апынуўшыся на зямлі, пакандыбаў у маліннік. Патэлефанаваў у раённую ветлячэбніцу. Адтуль адправілі ў гарадскую. А там сказалі, што сёння ўсе ўрачы занятыя. Давялося праблему вырашаць самому.

Калі на наступны дзень прыехалі на дачу, то ўжо пры сабе былі лекі і востры нож. Кот прыйшоў, выставіўшы перад сабой абрубак лапкі, з якой, як запалка, тырчала костачка.

Бачу, абрубак мае кепскі колер і з'явіўся нядобры пах. Неабходна было абрэзаць загнілыя шматкі тканкі, выдаліць косць. Жонка зноў "ах ды ох" ды на грады. Дзіўнае цярпенне ў жывёліны. Каб нешта падобнае без наркозу рабіў з чалавекам, то, напэўна, ён не вытрымаў бы — ма страціць бы прытомнасць. А кот усю аперацыю перанёс гераічна. Круціўся, кусаўся, але ўжо не так, як у першы раз. Наклаў павязку і зрабіў укол — першы ў жыцці. У аптэцы, калі купляў антыбіётыкі, падказалі — што і да чаго. Падчас ампутацыі асістэнтамі былі сабакі. Назіралі, адыходзілі, але вялі сябе ціха — разумелі, што адбываецца нешта сур'ёзнае.

Прыйшла жонка і наляцела: "Выбірай, я ці сабакі! Па градах яны хадзіць не будуць". Я выбраў жонку, але і сабак з падворку не выгнаць — кладуцца на спіну і вочы заплюшчваюць. Трэба адзначыць, што сабакі таксама вясковыя. Ужо разы тры мяняў на лапе ката павязку. Рана прыходзіць у норму, пухліна спала, можа, усё і абыдзецца. У ката выдатны апетыт і ён увесь час лашчыцца — на рукі просіцца.

І як тут не ўспомніць шырока вядомае выказванне Эклезіяста: "... і адно дыханне ва ўсіх, і няма ў чалавека перавагі перад жывёлай. Хто ведае: дух сыноў чалавечых ці падымаецца ўгору, і дух жывёлы ці зыходзіць уніз, у зямлю?" А гэта значыць: у "вечнае жыццё" мы пойдзем разам з братамі меншымі, альбо ўсе застанемся на гэтай зямлі.

Сымон Свістуновіч. Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыкмеціў, што іншым разам мець справу з жывёлінай лепш, чым з чалавекам. Апошняму, здараецца, зробіш нешта добрае, а ён у адказ..., а жывёла нічога ад цябе не патрабуе,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика