Самы дарагі абед у глыбінцы
22.04.2010
—
Новости Общества
|
У лесе побач з вёскай Лапы Бешанковіцкага раёна мясцовы жыхар забіў маладую казулю. Стрэльба дасталася яму ад дзеда ў спадчыну і не была зарэгістраваная. Як паведаміла "Звяздзе" памочнік пракурора Бешанковіцкага раёна Эльвіра Ляшонак, незаконнаму паляванню перашкодзілі супрацоўнікі лясгаса. Браканьер спрабаваў знікнуць з месца палявання на сваім аўто, але яго затрымалі з усімі доказамі. У машыне былі патранташ і патроны. Стрэльбу пакінуў ля забітай жывёлы. Браканьер заплаціў штраф — 70 базавых велічыняў (2 450 000 тысяч рублёў) плюс кошт мяса казулі, якое яму перадалі. Бадай самы дарагі абед у раёне! Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У лесе побач з вёскай Лапы Бешанковіцкага раёна мясцовы жыхар забіў маладую казулю. Стрэльба дасталася яму ад дзеда ў спадчыну і не была зарэгістраваная.
|
|