Крымінальнай справы за знішчэнне «Пагоні» ў Віцебску не будзе. 21.by

Крымінальнай справы за знішчэнне «Пагоні» ў Віцебску не будзе

22.04.2010 19:55 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Старшыня абласной суполкі Партыі БНФ Кастусь Смолікаў атрымаў адказ з транспартнай міліцыі, якая праводзіла сьледзтва па факце зьнішчэньня ўнікальнага комплексу вітражоў падчас рэканструкцыі будынка віцебскага чыгуначнага вакзалу.

Комплекс складаўся зь сямі вітражоў у вокнах другога паверху. У цэнтральным акне была выява «Пагоні», у вокнах паабапал — выявы гербаў шасьці абласных гарадоў Беларусі. Як вынікае зь ліста, падпісанага опэрупаўнаважаным Рыгорам Шнеевым, вітражы ня мелі мастацкай каштоўнасьці — бо не былі ўключаныя ў адпаведны сьпіс гісторыка‑культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.

На думку Кастуся Смолікава, вітражны комплекс, створаны на пачатку 1990‑х гадоў, быў помнікам беларускага мастацтва найноўшага часу. Аднак напярэдадні апошняй рэканструкцыі вакзала, якая доўжыцца ўжо паўгода, вітражы былі «дэмантаваныя з прычыны іх неадпаведнасьці цеплатэхнічным нормам». Замест іх у вокны будынка ў стылі «сталінскага ампіру» ўставілі цёмныя шклопакеты. Каляровае шкло, зь якога была зроблена «Пагоня» ды іншыя вітражы, папросту выкінулі на сьметнік, а алюмініевыя рамы сьпісалі.

Ніякіх парушэньняў сьледчая група ня ўбачыла, а таму крымінальную справу за зьнішчэньне міліцыя і пракуратура распачынаць ня сталі.

Адзінае, што цешыць у гэтай сытуацыі, кажа Кастусь Смолікаў, — гэта тое, што ў аўтара вітражоў, 75‑гадовага мастака Вікенція Ральцэвіча, захаваліся ўсе распрацоўкі, тэхнічныя падлікі ды эскізы зьнішчанага комплексу з «Пагоняй». Але ці знойдзецца гарадзкі аб’ект, які можна будзе аздобіць такімі вітражамі, невядома.


Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ніякіх парушэнняў следчая група не ўбачыла, а таму крымінальную справу за знішчэнне міліцыя і пракуратура распачынаць не сталі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика