Лукашэнка патрабуе павысіць якасць пасяўных работ. 21.by

Лукашэнка патрабуе павысіць якасць пасяўных работ

23.04.2010 16:14 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка лічыць прымальнымі тэмпы правядзення пасяўных работ, але патрабуе павышэння іх якасці. На гэтым кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу сёння ў час наведвання СВК «Грыцкевічы» ў Нясвіжскім раёне.

Як праінфармаваў кіраўніка дзяржавы міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сямён Шапіра, цяпер пасеяна яравых культур на 81% запланаваных да сяўбы плошчаў. Ужо завершаны работы ў Брэсцкай вобласці, завяршаюцца ў Гродзенскай і Гомельскай, каля 10% засталося засеяць у Мінскай вобласці. Акрамя таго, пасеяна 44% цукровых буракоў, 15% кукурузы. Паводле слоў міністра, пасяўная ідзе ў штатным рэжыме, сур’ёзных праблем няма, і ў цэлым кампанія будзе завершана ў адпаведнасці з графікам.

Аляксандр Лукашэнка пры гэтым падкрэсліў, што неабходна акцэнтаваць увагу на якасці правядзення пасяўных работ. У прыватнасці, трэба дасяваць тыя ўчасткі, дзе доўга стаяла вада. Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу на неабходнасць падсеву ўчасткаў азімых там, дзе гэта патрабуецца. «Палі трэба прыводзіць у парадак», — сказаў ён.‑


Аліна Грышкевіч, БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка лічыць прымальнымі тэмпы правядзення пасяўных работ, але патрабуе павышэння іх якасці. На гэтым кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу сёння ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика