ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

24.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У ЗША і Канадзе распаўсюджваецца смяротна небяспечны штам грыбка

На паўночным захадзе ЗША і ў Брытанскай Калумбіі зарэгістравана распаўсюджванне сярод людзей і жывёл смяротна небяспечнага штаму грыбка. Штам адносіцца да грыбка Сrурtососсus gаttіі, пераносіцца па паветры. Звычайна да гэтага грыбка схільныя толькі пацыенты, якія перажылі трансплантацыю, хворыя СНІДам ці проста людзі з аслабленай імуннай сістэмай. Аднак новы штам генетычна адрозніваецца ад звыклай версіі. Ён пагражае і абсалютна здаровым людзям, паведамляе Rеutеrs.

Эдмонд Бернс з Універсітэта Дзюк у Паўночнай Караліне правёў даследаванне грыбка і прыйшоў да высновы, што штамы працягваюць распаўсюджвацца ў рэгіёне і могуць ужо ў хуткім часе перакінуцца ў суседнія вобласці. Таксама было ўстаноўлена, што смяротнасць ад новага штаму надзвычай высокая: з 21 прааналізаванага выпадку, зафіксаванага на тэрыторыі ЗША, 21% захварэлых сканалі.

Спораўтваральны грыбок можа выклікаць на працягу двух тыдняў і даўжэй наступныя сімптомы: шматтыднёвы кашаль, рэзкія болі ў грудной клетцы, абцяжаранае дыханне, галаўны боль, гарачку, патлівасць уначы, страту вагі. Сам грыбок забівае толькі моцная замарозка, а змены клімату ў паўночнаамерыканскім рэгіёне, якраз, магчыма, спрыяюць яго распаўсюджванню.

У Расіі пачаўся "бэкбэбібум": сірот масава вяртаюць у дзіцячыя дамы

Дзяцей-сірот у Расіі цяпер больш, чым было ў гады вайны, — 697 тысяч супраць 678 тысяч у 1940-я гады. Дзве трэці цяперашніх дзяцей-сірот — гэта сацыяльныя сіроты (гэта значыць сіроты пры жывых бацьках). Пра гэта заявіла старшыня думскага камітэта па справах сям'і, жанчын і дзяцей Алена Мізуліна, выступаючы ў ніжняй палаце ў пятніцу.

Два гады таму дэпутаты прынялі закон, які тычыцца дзяцей-сірот, і з тых часоў "амаль у два разы вырасла колькасць вяртанняў дзяцей-сірот з прыёмных сем'яў у дзіцячыя дамы". "Спецыялісты лічаць гэта гуманітарным ударам па дзецях: спачатку свае бацькі адмовіліся ад іх, а потым і прыёмныя", — падкрэсліла Мізуліна. За апошнія два гады ў дзіцячыя ўстановы вярнулася каля 30 тысяч дзяцей.

Міністэрства юстыцыі Літвы зэканоміць на службовых машынах

Міністэрства юстыцыі Літвы вырашыла зняць з балансу наяўныя службовыя аўтамабілі. Замест іх чыноўнікі плануюць арандаваць таннейшыя машыны, паведамляе Dеlfі.lt. За кошт гэтага ведамства разлічвае зэканоміць за год каля ста тысяч літаў (каля 38 тысяч долараў).

Зараз на балансе міністэрства, як паведамляецца, знаходзяцца пяць аўтамабіляў (мадэляў агенцтва не называе). Замест іх будуць арандаваныя машыны не старэй пяці гадоў (машына міністра павінна быць не старэй трох гадоў).

Прапановы пра арэнду аўтамабіляў міністэрства прымае да канца красавіка. Для службовых паездак супрацоўнікаў ведамства таксама плануецца выкарыстоўваць таксі.

Невядомую "Рэвалюцыю" Марка Шагала выставілі на продаж

Карціна нашага славутага земляка Марка Шагала "Рэвалюцыя", якая раней ніколі не выстаўлялася на агляд, стане топ-лотам гандлю жывапісам імпрэсіянізму і мадэрнізму на аўкцыёне Bоnhаms. Таргі пройдуць 22 чэрвеня ў Лондане, паведамляе АrtDаіlу.

На палатне вялікіх памераў Шагал захаваў сваё бачанне падзей 1917 года. На карціне намаляваны і рэвалюцыйныя салдаты, і сцэны з жыцця абывацеляў. На палатне прысутнічаюць і "фірмовыя знакі" Шагала: малюнак шлюбнай пары і казы.

Першапачаткова лічылася, што "Рэвалюцыя" была створана ў 1937 годзе, аднак парыжскі Камітэт Шагала правёў навуковыя пошукі і палічыў, што мастак намаляваў карціну ў 1968 годзе. Шагал вельмі любіў свой твор і захоўваў яго ў сябе дома ў французскім Сан-Поль-дэ-Вансе да самай смерці ў 1985 годзе. Па заяве Камітэта Шагала, мастак разглядаў "Рэвалюцыю" як квінтэсенцыю сваёй творчасці. Карціну ацанілі ў 1,2—1,8 мільёна фунтаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Расіі пачаўся "бэкбэбібум": сірот масава вяртаюць у дзіцячыя дамы Дзяцей-сірот у Расіі цяпер больш, чым было ў гады вайны, — 697 тысяч супраць 678 тысяч у 1940-я...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика