Дэпутатамі мясцовых саветаў абраны пяць прадстаўнікоў партыі «Справядлівы свет»
26.04.2010 18:30
—
Новости Общества
|
Дэпутатамі мясцовых саветаў абраны пяць прадстаўнікоў Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», паведаміў намеснік старшыні партыі Валерый Ухналёў.
Так, паводле яго слоў, Аляксандр Галькевіч абраны дэпутатам Баранавіцкага гарсавета, Уладзімір Дарапей — Брэсцкага райсавета, Іосіф Маціюн — Вілейскага райсавета, Наталля Рышард — Свіслацкага пасялковага савета (Пухавіцкі раён), Наталля Салдатава — Глыбаўскага сельскага савета (Рэчыцкі раён). Усяго кандыдатамі ў дэпутаты ад «Справядлівага свету» вылучаліся 65 чалавек. Як паведаміў Ухналёў, некаторыя з іх вылучаліся ў саветы рознага ўзроўню, таму партыйныя кандыдаты ўдзельнічалі ў выбарах у 79 выбарчых акругах. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэпутатамі мясцовых саветаў абраны пяць прадстаўнікоў Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», паведаміў намеснік старшыні партыі Валерый Ухналёў. Так,... |
|