Дэпутатаў выбралі
28.04.2010
—
Новости Общества
|
25 красавіка жыхары нашага рэгіёна выбіралі дэпутатаў мясцовых Саветаў. На Геляноўскім участку №1 у Маладзечне. Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 25 красавіка адбыліся па ўсіх акругах нашага рэгіёна. Калі газета рыхтавалася да друку, канчатковыя вынікі яшчэ не былі вядомыя. Іх паведамяць у пятніцу, 30 красавіка. А паводле папярэдніх дадзеных, вынікі выбараў у раённыя Саветы па акругах, дзе балатаваліся па два кандыдаты, наступныя (першымі падаём прозвішчы абраных дэпутатамі): Маладзечанскі райсавет. Касманаўтаўская акруга №9. Галоўны доктар Маладзечанскай ЦРБ Аляксандр Бузюк - 67,4% выбаршчыкаў, якія прыйшлі на выбары, станочнік прадпрыемства “Косвік”, сябра партыі БНФ Ян Лагвіновіч - 37%. Мірная акруга №14. Гендырэктар “Мінскага мэблевага цэнтра” Васіль Курган - 38,89%, індывідуальны прадпрымальнік Яўген Кіслы - 38,32%. Крынічная акруга №18. Дырэктар “Маладзечнаміжрайгазу” Міхаіл Прыбалавец - 52,65%, беспрацоўная, сябра партыі БНФ Вольга Лагвіновіч - 17,63%. Вілейскі райсавет. Моладзевая акруга №6. Намеснік дырэктара гімназіі №2 Мікалай Іваненка - 53,4%, настаўнік школы-інтэрната Сяргей Клімянок - 34,3%. Камароўская акруга №8. Старшыня прафсаюзнай арганізацыі “Зеніт-БелОМА” Марына Шапель - 70,6%, старшыня аграрна-вытворчага кааператыва “Крыніца-плюс” Мікалай Шайко - 18%. Альковіцкая акруга №36. Стралок пазаведамаснай аховы в/ч №49390 Іосіф Міркоўскі - 52,9%, начальнік філіяла ДЭУ №63 Андрэй Квяткевіч - 36,2%. Смаргонскі райсавет. Каранёўская акруга №8. Доктар Смаргонскай ЦРБ Аляксандр Максімаў - 55,43%, пенсіянерка, сябра Беларускай сацыяльна-дэмакратычнай партыі “Грамада” Ірына Вештард - 28,69%. На выбарах у Мінскі абласны Савет перамаглі сваіх апанентаў начальнік інспекцыі па падатках і зборах па Маладзечанскім раёне Сяргей Рымашэўскі і намеснік начальніка маладзечанскага РАУС Уладзімір Балкоўскі. У Гродзенскі абласны - дырэктар смаргонскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Іван Рамановіч і ваенны камісар Гродзенскай вобласці Аляксандр Мантур. Папярэднія вынікі па кандыдатах ад астравецкіх акругаў “РГ” паведаміць адмовіліся. Святлана ЦІШКО. Фота Святланы ЦІШКО.Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 25 красавіка адбыліся па ўсіх акругах нашага рэгіёна. |
|