У Беларусі распрацуюць Водную стратэгію
28.04.2010
—
Новости Общества
|
У 2010 годзе пачнецца распрацоўка Воднай стратэгіі Беларусі да 2020 года.
Пра гэта паведаміў 28 красавіка ў Мінску на кангрэсе "Вада-2010" выканаўца абавязкаў дырэктара РУП "Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў" Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Станкевіч. Паводле яго слоў, падобны дакумент будзе распрацоўвацца ў Беларусі ўпершыню. Нягледзячы на тое, што ў краіне дастаткова паспяхова рэалізуецца вялікая колькасць дзяржпраграм, якія ў той ці іншай ступені тычацца водных рэсурсаў, адзіныя падыходы да пытанняў рацыянальнага выкарыстання гэтых рэсурсаў і іх аховы адсутнічаюць, адзначыў Станкевіч. Як паведаміў спецыяліст, інфармацыйнай падставай для падрыхтоўкі Воднай стратэгіі будуць служыць у першую чаргу звесткі Дзяржаўнага воднага кадастру, вынікі назіранняў сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя, дзейныя праекты праграмы "Чыстая вада", Нацыянальнай стратэгіі развіцця Беларусі да 2020 года, а таксама шэрагу іншых праграм і іх праектаў, якія яшчэ распрацоўваюцца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 2010 годзе пачнецца распрацоўка Воднай стратэгіі Беларусі да 2020 года. |
|