Козік прапануе браць падатак з бяздзетных мужчын. 21.by

Козік прапануе браць падатак з бяздзетных мужчын

28.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі для стымулявання нараджальнасці неабходна прымаць радыкальныя меры: увесці падатак з мужчын ва ўзросце ад 25 да 40 гадоў, якія не маюць дзяцей.

З такой прапановай выступіў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ФПБ.

"Некалі такая практыка прымянялася ўжо. Трэба да гэтага вярнуцца, - лічыць лідэр ФПБ. - Гэта і папаўненне бюджэту, і своеасаблівы, даволі важкі стымул для тых прадстаўнікоў моцнага полу, якія не выконваюць свой грамадзянскі абавязак. Пры гэтым, калі нараджаецца першае дзіця, падатак павінен быць зніжаны на 50 працэнтаў. Пры нараджэнні другога - падатак адмяняецца. Нарадзіўся трэці - дзяржава вяртае ўвесь выплачаны раней падатак".

Леанід Козік таксама падтрымлівае прапанову аб неабходнасці ўжо цяпер стымуляваць сем'і, якія вырашылі нарадзіць другое дзіця. "Напэўна, для нашай краіны гэта было б актуальна, паколькі цяпер беларускія сем'і абмяжоўваюцца ў асноўным адным малышом. Апошнім часам у нас загаварылі аб мацярынскім капітале як аб прагрэсіўнай форме сацыяльнай абароны. Вядома, гэта таксама можа стымуляваць нараджальнасць, але гэта няпросты і няхуткі шлях. Капітал выдаць можна, але трэба думаць, як яго захаваць 18 гадоў", - адзначыў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі для стымулявання нараджальнасці неабходна прымаць радыкальныя меры: увесці падатак з мужчын ва ўзросце ад 25 да 40 гадоў, якія не маюць дзяцей.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика