Факт. 21.by

Факт

30.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жанчыны наступаюць, але... застаюцца ў меншасці

У мясцовыя саветы ўсіх узроўняў на Гомельшчыне выбрана 1987 жанчын. Мужчын на 26 менш — 1961. Але ж пры гэтым слабы пол будзе несці вялікую адказнасць усё ж больш на нізкім узроўні ўлады — у сельскіх і гарадскіх саветах. Што датычыцца абласнога Савета депутатаў, у яго сёлета прайшлі толькі 8 жанчын з 60 абраных дэпутатаў, паведаміў намеснік старшыні абласной выбарчай камісіі Аляксандр Усаў.

Выбары на Гомельшчыне адбыліся паўсюдна. 3948 дэпутатаў увойдуць у склад 275 саветаў дэпутатаў, сярод якіх сельскіх — 239. Удакладненыя звесткі сведчаць, што сярод новавыбраных дэпутатаў супрацоўнікі аграпрамысловага комплексу складаюць 22%, амаль столькі ж (21,6%) працуюць у сферы адукацыі. Прыкладна аднолькавая колькасць дэпутатаў, якія маюць вопыт працы ў выбарчых органах і тых, хто атрымае дэпутацкі мандат упершыню. 96 грамадзян, якія заявілі сябе непрацуючымі, абраныя ў саветы ніжэйшых узроўняў. У чатырох сельскіх акругах, дзе па выніках выбараў безальтэрнатыўныя кандыдаты не набралі неабходных 50% колькасці галасоў, згодна з заканадаўствам, выбарчымі камісіямі будзе прынята рашэнне аб даце правядзення паўторных выбараў. Яны павінны адбыцца ў трохмесячны тэрмін. Двух новых кандыдатаў цяпер шукаюць у Забалоцкім сельскім савеце Рагачоўскага раёна і па адным — у Кароцькаўскім Кармянскага раёна і Пціцкім Петрыкаўскага.

Гомельскі абласны савет дэпутатаў абнавіўся даволі значна — у ім 72% новых асобаў. Большасць месцаў у абласным савеце аддадзена супрацоўнікам рэальнага сектара эканомікі (43,3%). "Доўгажыхаром" аблсавета называюць сённяшняга яго старшыню — Валерыя Сяліцкага, а самы малады дэпутат абласнога ўзроўню абраны ўпершыню — гэта 28-гадовы дырэктар Гомельскага музея ваеннай славы Павел Ждановіч.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Пасяджэнне СІСА прайшло ў Мінску

Учора ў сталіцы пад эгідай ААТ "Белаграпрамбанк" прайшло пасяджэнне Цэнтральнага Камітэта міжнароднай канфедэрацыі сельскагаспадарчага крэдыту СІСА.

На пасяджэнні закраналіся найбольш вострыя эканамічныя пытанні, пачынаючы з абмеркавання наступстваў, якія выклікаў у свеце эканамічны крызіс, і ўмоў і перспектыў развіцця банкаўскага сектара Рэспублікі Беларусь, да канкрэтных задач па развіцці сельскай гаспадаркі і аграэкатурыстычнага бізнэсу ў межах праграм ААТ "Белаграпрамбанк".

Міжнародная Канфедэрацыя Сельскагаспадарчага Крэдыту (СІСА) — гэта міжнародная некамерцыйная арганізацыя, дзейнасць якой ахоплівае такія галіны як сельская гаспадарка, лясная гаспадарка, землеўпарадкаванне, рыбны промысел. СІСА супрацоўнічае з урадамі многіх краін і міжнароднымі арганізацыямі, якія займаюцца пытаннямі сельскай гаспадаркі і крэдытавання. Асноўная мэта дзейнасці СІСА — прадстаўленне сельскагаспадарчых крэдытных інстытутаў і арганізацый на міжнародным узроўні, стварэнне ўмоў для абмену вопытам, інфармацыяй і ідэямі па ўдасканаленні фінансавых працэсаў у сельскагаспадарчым сектары, для абмеркавання апошніх дасягненняў і праблем, актуальных для сельскіх гаспадарак усяго свету.

Ул. інф.

Дзве тысячы пяцьсот восем

Менавіта столькі складае сёння колькасць моў, на якія перакладзена старэйшая кніга свету — Біблія.

Як паведамляе catholіc.by са спасылкай на Сусветную федэрацыю біблейскіх таварыстваў Вялікабрытаніі, якая і займаецца пашырэннем святога Пісання ва ўсім свеце, найбольшая колькасць перакладаў тэкстаў Бібліі прыходзіцца на Азію — 1 тысяча 53 мовы, далей ідзе Афрыка — 703 мовы, у Паўднёвай і Лацінскай Амерыцы такіх перакладаў 512. Цалкам або часткова на Блізкім Усходзе і ў Еўропе Біблію можна чытаць на 210 мовах. Асобныя пераклады існуюць таксама і на штучныя мовы, адна з якіх — эсперанта. У свеце, паводле апошніх звестак, сёння налічваецца каля 6 тысяч 900 моў.

Ілья ЛАПАТО.

Эксклюзіўны залацісты халадзільнік да юбілею прадпрыемства

З канвеера Мінскага завода халадзільнікаў сышоў не зусім звычайны двухкампрэсарны халадзільнік з класам энергаэфектыўнасці А — залацістага колеру. Ён быў створаны з нагоды 50-гадовага юбілею прадпрыемства.

Гэты халадзільнік цікавы не толькі сваім знешнім выглядам. У камплектацыю вырабу ўваходзіць пашыраны набор рознага кшталту ёмістасцяў для захоўвання прадуктаў. У вялікай маразільнай камеры прадугледжаны пластмасавыя кошыкі, што высоўваюцца, у якіх зручна захоўваць замарожаныя прадукты. Асаблівасць і незвычайнасць гэтай мадэлі халадзільніка і ў яго гарантыйным тэрміне абслугоўвання. Упершыню прадпрыемства дае свайму вырабу 5-гадовы тэрмін гарантыйнага абслугоўвання. Аднак, як і для ўсіх памятных і каштоўных вырабаў, колькасць такіх халадзільнікаў будзе абмежаваная. Плануецца выпусціць усяго 1,5 тысячы залацістых халадзільных агрэгатаў. Будуць абмежаванымі і месцы іх продажу.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жанчыны наступаюць, але... застаюцца ў меншасці У мясцовыя саветы ўсіх узроўняў на Гомельшчыне выбрана 1987 жанчын. Мужчын на 26 менш — 1961. Але ж пры гэтым слабы пол...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика