Лукашэнка і Януковіч збіраюцца ў Маскву 8 мая
30.04.2010 13:05
—
Новости Общества
|
Прэзідэнты Беларусі і Украіны плануюць наведаць Маскву з візітам 8 мая. Пра гэта паведаміў Аляксандр Лукашэнка 29 красавіка ў Мінску па выніках перамоў з кіраўніком украінскай дзяржавы Віктарам Януковічам.
«Хутчэй за ўсё, 8 мая мы сустрэнемся ў Маскве. Мы дамовіліся з Віктарам Фёдаравічам, што можам і там пагаварыць», — паведаміў Аляксандр Лукашэнка. Віктар Януковіч таксама сказаў, што на ўзроўні Беларусі, Украіны і Расіі прэзідэнты дамовіліся правесці шэраг сумесных мерапрыемстваў, у рамках святкавання Дня Перамогі. «Мы дамовіліся павіншаваць нашых ветэранаў, узняць узровень сацыяльных гарантый для іх, дамовіліся зрабіць гэта на роўных і адначасова», — сказаў украінскі прэзідэнт. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнты Беларусі і Украіны плануюць наведаць Маскву з візітам 8 мая. Пра гэта паведаміў Аляксандр Лукашэнка 29 красавіка ў Мінску па выніках перамоў з кіраўніком... |
|