Хочуць рэфэрэндум? У пракуратуру!
30.04.2010
—
Новости Общества
|
ArrayПракуратура Кастрычніцкага раёну Магілёва выклікала сябра ініцыятыўнай групы па правядзеньні рэфэрэндуму ў пытаньні павышэньня мыта на ўвоз аўтамабіляў Зьмітра Антончыка.“Мне было зададзена тры пытаньні: “Ці прысутнічаў я на сходзе ініцыятыўнай групы?”, “Калі й дзе сход адбываўся?” ды “Колькі чалавек прысутнічала на сходзе?” Са мной гутарыў намесьнік пракурора раёну Сяргей Мурашэвіч. Паводле яго, ім прыйшла папера з Генэральнай пракуратуры са сьпісам людзей, якім варта задаць тры пытаньні пра рэфэрэндум. У сьпісе я бачыў шэсьць чалавек”, — паведаміў Зьміцер Антончык.
Учора на пытаньні пракуратуры Ленінскага раёну Магілёва адказваў кіраўнік абласной арганізацыі партыі БНФ Зьміцер Салаўёў. Паводле яго, Генэральная пракуратура выконвае распараджэньне Цэнтральнай выбарчай камісіі і спраўджвае зьвесткі ўва ўсіх сяброў ініцыятыўнай групы фронтаўскага рэфэрэндуму. З Магілёўшчыны ў склад ініцыятыўнай групы ўваходзіць адзінаццаць чалавек. Партыя БНФ хоча дамагчыся правядзеньня рэспубліканскага рэфэрэндуму ў пытаньні “Ці падтрымліваеце вы захаваньне памеру мытных пошлін на ўвоз у Рэспубліку Беларусь легкавых аўтамабіляў замежнай вытворчасьці на ўзроўні 26 лістапада 2009 года?” Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракуратура Кастрычніцкага раёну Магілёва выклікала сябра ініцыятыўнай групы па правядзеньні рэфэрэндуму ў пытаньні павышэньня мыта на ўвоз аўтамабіляў Зьмітра... |
|