Актывістаў кампаніі "Гавары праўду" дапыталі пра выбух 4 ліпеня. 21.by

Актывістаў кампаніі "Гавары праўду" дапыталі пра выбух 4 ліпеня

02.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

10 актывістаў кампаніі "Гавары праўду", якія былі затрыманы сёньня ў Менску на Плошчы Перамогі, адпушчаныя без складаньня пратаколаў. Але ў міліцыі маладым людзям паабяцалі, што пры наступным затрыманьні "ўсе будзе зусім па-іншаму".Сёньня зранку 10 актывістаў кампаніі "Гавары праўду", якія прыйшлі да плошчы Перамогі з балёнікамі з лягатыпам кампаніі, былі затрыманыя і дастаўленыя ў Цэнтральны РУУС Менску. 

У пастарунку актывістаў распытвалі, дзе яны знаходзіліся 4 ліпеня 2008 году, калі ў Менску адбыўся выбух. І ці маюць яны знаёмых хімікаў?
Супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі балёнікі з лягатыпам кампаніі, а таксама ў некаторых затрыманых узялі адбіткі пальцаў.

Пасьля 3-гадзіннага ўтрыманьня ў міліцэйскім пастарунку актывісты кампаніі былі адпушчаныя на волю.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
10 актывістаў кампаніі "Гавары праўду", якія былі затрыманы сёньня ў Менску на Плошчы Перамогі, адпушчаныя без складаньня пратаколаў. Але ў міліцыі маладым людзям...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика