Бальшавікі адсвяткавалі Першамай. 21.by

Бальшавікі адсвяткавалі Першамай

02.05.2010 12:28 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

1 траўня беларускія бальшавікі адсвяткавалі міжнародны дзень салідарнасці з працоўнымі. Сабраўшыся, а 12-ай ля Акадэміі Навук, яны прайшлі шэсцем на плошчу Бангалор, дзе адбыўся кароткі мітынг. Нацыянал-бальшавікі імкнуліся прыцягнуць да сябе ўвагу з дапамогай лозунгаў: "Адабраць і падзяліць!", "Буржуяў — на нары, рабочых — на Канары". Былі і больш радыкальныя, кшталту "Нашы Мігі сядут в Ріге, нашы танкі снова в Праге!" ды "Пытаць і вешаць, вешаць і пытаць".

Фота: Юлія Дарашкевіч

Удзельнікаў першатравеньскага шэсця было няшмат — каля 60-ці чалавек. Нягледзячы на гэта, яно было выразна падзеленае па ўзроставай прыкмеце. Узначальвала калону старая гвардыя з партрэтамі Леніна і Сталіна, чырвонымі расцяжкамі ды гармонікам, а замыкала маладая бальшавісцкая генерацыя — нацболы.

Першыя па дарозе ў парк Дружбы народаў спявалі старыя савецкія песні ды размаўлялі паміж сабой, а вось нацыянал-бальшавікі разнастайнымі спосабамі імкнуліся прыцягнуць ўвагу. Галоўным чынам з дапамогай лозунгаў: "Адабраць і падзяліць!", "Буржуяў — на нары, рабочых — на Канары", "Бог загадаў дзяліцца!". Былі і больш радыкальныя, кшталту "Нашы Мігі сядут в Ріге, нашы танкі снова в Праге!", "Мы маньякі, мы дакажам" ды "Пытаць і вешаць, вешаць і пытаць".

Што збіраліся даказваць нацболы, не ўдакладнялася. Засталося таямніцай, каго ж нацыянал-бальшавікі збіраюцца пытаць і вешаць.

Не праяснілася гэта і на Бангалоры, дзе прайшоў непрацяглы 25-хвілінны мітынг. Спачатку выступалі прадстаўнікі незарэгістраванай Беларускай камуністычнай партыі працоўных і Усесаюзнай партыі бальшавікоў, затым на сцэне з’явіліся беларускія нацыянал-бальшавікі.

У сувязі з тым, што нагодай для правядзення мітынгу было 1 траўня, выступоўцы ў сваіх прамовах дружна накінуліся на кантрактную сістэму і безабароннасць працоўных перад наймальнікамі. Выступы нагадвалі лепшыя ўзоры сацыялістычнага аратарскага майстэрства горшых часоў.

"Кантрактная сістэма — гэта дубіна для рабочага класа", "Мы заклікаем свабодалюбныя народы паўстаць супраць амерыканскага імперыялізму" — падобнымі тэзамі былі напоўненыя палымяныя звароты аратараў да тых некалькіх дзесяткаў чалавек, што здолелі дайсці да месца правядзення мітынгу.

Больш канкрэтным аказаўся выступ нацыянал-бальшавікоў. Яны выказалі сваю незадаволенасць палітыкай беларускіх уладаў, заявіўшы, што ў Беларусі "чалавек сёння — раб" і заклікалі да правядзення супольных акцый і дэманстрацый. "Толькі супольнымі шматлюднымі акцыямі мы зможам дамагчыся ўплыву ў Беларусі", — скончыў свой выступ прадстаўнік беларускіх прыхільнікаў Эдуарда Лімонава.

Напрыканцы прысутныя адзінагалосна прынялі рэзалюцыю аб салідарнасці усіх левых сіл Беларусі ў барацьбе з антычалавечным курсам і новым амерыканскім неафашысцкім рэжымам, асудзілі нежаданне мінскіх уладаў вярнуць у горад помнік Сталіну і раскрытыкавалі ідэю расійскіх уладаў правесці парад на Краснай плошчы супольна з прадстаўнікамі войскаў саюзнікаў у ІІ сусветнай вайне.

"Адправім глабальны капіталізм на звалку! За сацыялістычную Беларусь! Ура, таварышы!!!" — гучна крычалі нешматлікія бальшавікі ў парку Дружбы народаў, выклікаючы непрыхаваны смех ў мінакоў.

Нават у сённяшняй Беларусі, якую пры ўсім жаданні нельга абвінаваціць ва ўдзеле ў сусветнай капіталістычнай змове, падобныя лозунгі выклікаюць адно кпіны.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянал-бальшавікі імкнуліся прыцягнуць да сябе ўвагу з дапамогай лозунгаў: "Адабраць і падзяліць!", "Буржуяў — на нары, рабочых — на Канары".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика