Прадаваць машыны можна будзе раз на тры гады?. 21.by

Прадаваць машыны можна будзе раз на тры гады?

04.05.2010 15:28 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Мыта на імпартаваныя аўтамабілі для фізічных асоб у Беларусі можа захавацца на цяперашнім узроўні з правам продажу машыны раз на тры гады. Калі нехта пажадае прадаваць часцей, то будзе вымушаны выплаціць мыта па стаўцы як для юрыдычных асобаў.

Такая прапанова зараз абмяркоўваецца краінамі‑ўдзельніцамі Мытнага саюза (Беларусь, Расія, Казахстан) і будзе разглядацца 21 траўня на ўзроўні кіраўнікоў урадаў на паседжаньні Міждзяржаўнага савета ЕўраАзЭС.

Пра гэта паведамляе ПРАЙМ‑ТАСС са спасылкай на прадстаўніка экспертнай групы адной з краін‑удзельніц перамоваў.

Зараз у Беларусі фізічныя асобы могуць завезці аўтамабіль з выплатай паніжаных ставак мыта раз на год.

«У апошні час прадстаўнікі мытнага ведамства Беларусі неаднаразова публічна выказваліся на карысць захавання дзеючага памеру ставак на аўтамабілі для фізчных асобаў, аргументуючы гэта тым, што грамадзяне краіны змогуць дазволіць сабе жаданы аўтамабіль, а эканоміка атрымае ад гэтага дадатковыя фінансавыя патокі ад мыта, продажу бензіну, паслуг СТА. Пры гэтым беларускі бок робіць некаторы крок насустрач Расейскай Фэдэрацыі, прапануючы дазволіць продаж аўтамабіля фізасобам не часцей за раз на тры гады»,‑‑ пракаментаваў гэтыя прапановы прадстаўнік экспертнай групы.

Пытанне мыта на аўтамабілі для фізічных асоб у межах Мытнага саюза павінна быць вырашана да 1 ліпеня 2010 года. Аднак, як паведамлялася раней,

Дзяржаўны мытны камiтэт Беларусі плануе ўрэгуляваць яго ўжо ў траўні, зыходзячы з інтэнсіўнасьці ідучых перамоваў».

Такім чынам, беларускі бок чакае рашэння гэтага пытання 21 траўня на пасяджэньні Міждзяржсавета ЕўрАзЭС — вышэйшага органа Мытнага саюза.


Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такая прапанова зараз абмяркоўваецца краінамі‑ўдзельніцамі Мытнага саюза і будзе разглядацца 21 траўня на ўзроўні кіраўнікоў урадаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика