Лідзія Аўтуховіч: “Майго сына ўратаваў толькі Бог…”. 21.by

Лідзія Аўтуховіч: “Майго сына ўратаваў толькі Бог…”

07.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лідзія Аўтуховіч пра прысуд ейнаму сыну даведалася ад нашага карэспандэнта. Сама яна на суд паехаць не магла, паколькі, зь яе слоў, у залі суду ў яе папросту магло б ня вытрываць сэрца. Вось як яна адрэагавала на прысуд сыну.— Я ведаю, што і такі прысуд для яго завялікі, паколькі ён ні ў чым не вінаваты. Я хацела б, каб яго наагул вызвалілі, ён і так нацярпеўся: колькі ён галадаў, колькі зь яго зьдзекаваліся, колькі ён мучыўся. Там яго ніхто не падтрымліваў, толькі чакалі ягонай сьмерці, але Бог уратаваў яго ад сьмерці, таму што ён ні ў чым не вінаваты. Ён нават нарадзіўся на Раство Хрыстова, яму ўсё было дадзена ад Бога. Ён ніколі не пакрыўдзіў чалавека, усім дапамагаў, хто толькі да яго не зьвяртаўся і нікому не адмаўляў, а яго за гэта так вымучылі… Столькі ён бедны выцерпеў, столькі здароўя аддаў. Але мы ўсе пад Богам. І слава Богу, што хоць ён жывы і здаровы.

— А як вы, як ваш стан зараз?

(Плача)

— А як я? Кожны дзень плачу, колькі я ўжо нацярпелася, колькі я ўжо вымучылася, колькі ночак не даспала, не было такой хвілінкі, каб я ня плакала. Я плачу, што яго мучаюць ні за што, ён церпіць ні за што, а ворагі ягоныя чакаюць толькі сьмерці. Толькі Бог дапамог яму прайсьці такое цяжкае выпрабаваньне".


Лідзіі Аўтуховіч сёлета спаўняецца 71 год, яна жыве зараз адна.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лідзія Аўтуховіч пра прысуд ейнаму сыну даведалася ад нашага карэспандэнта. Сама яна на суд паехаць не магла, паколькі, зь яе слоў, у залі суду ў яе папросту магло б...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика