РОЗГАЛАС
13.05.2010
—
Новости Общества
|
Бензін зноў падаражэў
Учора ў чарговы раз былі павялічаныя рознічныя цэны на нафтапрадукты, што рэалізуюцца праз аўтазаправачныя станцыі: кошт паліва ўзрос на 6-8 працэнтаў. Нагадаем, што папярэдні раз адпускныя рознічныя цэны на нафтапрадукты павышаліся напрыканцы лютага ў сярэднім на 7 працэнтаў. Цяпер жа за 1 літар бензіну Нармаль-80 давядзецца заплаціць 2250 рублёў, літар бензіну АІ-92 каштуе 2870 рублёў, бензіну АІ-95 — 3240 рублёў, дызельнага паліва — 2580 рублёў і біядызельнага паліва — 2220 рублёў. У канцэрне "Белнафтахім" адзначаюць, што перагляд цэнаў на нафтапрадукты абумоўлены ростам цаны на бяспошлінную нафту, якая пастаўляецца на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы з Расіі. "У красавіку ў параўнанні з лютым 2010 года, — падкрэсліваюць у "Белнафтахіме", — цана расійскай нафты, што вызначаецца па формуле, якая ўлічвае сусветныя каціроўкі, павялічылася для НПЗ Беларусі на 27,9 працэнта". Ігар ГРЫШЫН. Беспрацоўе — на ўзроўнi 0,9 працэнтаУ Беларусi зарэгiстраванае беспрацоўе з верасня мiнулага года захоўваецца на ўзроўнi 0,9 працэнта да колькасцi эканамiчна актыўнага насельнiцтва. Аб гэтым БЕЛТА паведамiў начальнiк галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Мiкалай Коханаў. Для параўнання: на 1 мая мiнулага года паказчык беспрацоўя складаў 1 працэнт. Скраў альтанкуПраваахоўнікі адшукваюць невядомага злодзея, які ўкраў альтанку, што стаяла паблізу аўтамабільнай дарогі. Як паведамілі карэспандэнту "Звязды" ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама, здарылася гэта ў Вілейскім раёне паблізу вёскі Лукавец. Альтанка, якая належала Хаценчыцкаму лясніцтву, знікла ў перыяд з 1 па 3 мая. Між іншым, кошт "прыхватызаванага" невядомым ацэньваецца ў 2 мільёны 364 тысячы рублёў. Ігар ГРЫШЫН. Зрабіў былую жонку закладніцайДнём у аўторак у сталічную міліцыю паступіла паведамленне, што ў пакоі кватэры дома № 66 па вуліцы Байкальскай мужчына гвалтоўна ўтрымлівае жанчыну. Як распавёў карэспандэнту "Звязды" начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі, пацярпелай была 44-гадовая жыхарка кватэры, а збіў яе, звязаў рукі скотчам і пагражаў нажом былы 35-гадовы муж, грамадзянін Узбекістана, які мае пасведчанне на права жыхарства і зарэгістраваны ў Чэрвеньскім раёне. Калі на месцы здарэння з'явіліся праваахоўнікі, то злачынца запатрабаваў прадстаўніка царквы. Між іншым, як высветлілася, канфлікт паміж былымі мужам і жонкай узнік на рэлігійнай глебе. Калі перамовы кіраўніцтва ГУУС з захопнікам не прынеслі плёну, было вырашана затрымліваць апошняга сілай: узялі яго з прымяненнем спецсродкаў супрацоўнікі спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз" і спецыяльнага атрада хуткага рэагавання ўнутраных войскаў. Пацярпелая з мноствам траўмаў была шпіталізаваная. Ігар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бензін зноў падаражэў Учора ў чарговы раз былі павялічаныя рознічныя цэны на нафтапрадукты, што рэалізуюцца праз аўтазаправачныя станцыі: кошт паліва ўзрос на 6-8... |
|