Зямлю пад гатэль «Кемпінскі» ў цэнтры Мінска аддалі бясплатна
13.05.2010 12:27
—
Новости Общества
|
Элітны гатэль Кемпінскі мае з’явіцца каля будынка Белдзяржцырка ў Мінску да канца 2013 года. Адпаведны указ № 243 падпісаны 11 мая кіраўніком дзяржавы. Праектаванне і будаўніцтва комплекса будзе ажыццяўляць СААА «Эліт Эстэйт» за кошт уласных сродкаў. А вось зямельны ўчастак паміж праспектам Незалежнасці, вуліцай Янкі Купалы і Свічлаччу прадастаўляецца заказчыку «ў арэнду без правядзення аўкцыёна і без збірання платы за заключэнне дамовы арэнды».Апроч таго, «Эліт Эстэйт» вызваляецца ад аплаты мытаў і ПДВ пры ўвозе тавараў для праектавання, будаўніцтва і абсталявання комплекса збораў у бюджэт Мінска і адлічэнняў у фонд прэзідэнта. Каб спрасціць працэдуру працягнення на будоўлю гастарбайтэраў, рашэнні аб выдачы спецдазволаў на права працы ў Беларусі будуць выдавацца на працягу 2–7 дзён. ЯВ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Указ прэзідэнта прадугледжвае беспрэцэдэнтныя падатковыя зніжкі для забудоўшчыка.
|
|