Конкурс у ліцэі БДУ сёлета склаў 6,5 чалавека на месца. 21.by

Конкурс у ліцэі БДУ сёлета склаў 6,5 чалавека на месца

14.05.2010 10:26 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Агульны конкурс ў ліцэі Беларускага дзяржаўнага універсітэта сёлета склаў 6,5 чалавека на месца, што на 2,3 вышэй за леташні, паведамляе прэс‑служба БДУ.

Для паступлення ў ліцэй абітурыенты падалі 1.379 заяў.

Найбольшая колькасць заяў — 650 — прынята ў фізіка‑матэматычныя класы. Тут конкурс складае 7,5 чалавека на месца.

На паступленне ў хіміка‑біялагічныя класы зарэгістравалася 325 абітурыентаў, у філалагічныя — 250, а ў грамадазнаўчыя — 154.

У ліцэй БДУ маюць права паступаць навучэнцы, якія пастаянна жывуць на тэрыторыі Беларусі і атрымалі сёлета агульную базавую адукацыю. Уступныя экзамены ў ліцэі пройдуць 16 і 23 мая. Пераможцы рэспубліканскай алімпіяды (дыпломы І, ІІ і ІІІ ступені), што праводзілася Міністэрствам адукацыі Беларусі ў гэтым навучальным годзе, залічваюцца без папярэдніх іспытаў.

Сёлета ў ліцэй БДУ запланавана прыняць 240 навучэнцаў, з якіх будзе сфарміравана 12 дзесятых класаў па 20 чалавек.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Агульны конкурс ў ліцэі Беларускага дзяржаўнага універсітэта сёлета склаў 6,5 чалавека на месца, што на 2,3 вышэй за леташні, паведамляе прэс‑служба БДУ. Для...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика