Пракурор просіць суд асудзіць Каваленку на тры гады хіміі
14.05.2010 10:26
—
Новости Общества
|
У другі дзень судовага працэсу па справе віцебскага актывіста Кансерватыўна‑хрысціянскай партыі — БНФ Сяргея Каваленкі пракурор папрасіў суд прыгаварыць абвінавачанага да трох гадоў абмежавання волі.
Паводле словаў Паўла Севярынца, усё ішло да таго, што прыгавор будзе вынесены позна вечарам 13 мая. Аднак Каваленка заявіў, што вельмі стаміўся і не можа выступіць з апошнім словам. Суддзя Яўген Буруноў выклікаў хуткую дапамогу, каб высветліць сапраўдны стан абвінавачанага. Пасля агляду суд быў перанесены на раніцу 14 мая. 34‑гадовы Каваленка быў затрыманы 7 студзеня 2010 года каля галоўнай навагодняй ёлкі Віцебска неўзабаве пасля з’яўлення на ёй бел‑чырвона‑белага сцяга. У дачыненні да актывіста распачалі крымінальную справу. Ён абвінавачваецца па двух артыкулах: ч. 1 арт. 339 (наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выражаюць яўную непавагу да грамадства; прадугледжанае пакаранне — да трох гадоў пазбаўлення волі) і арт. 363 (супраціўленне супрацоўніку ўнутраных спраў ці іншай асобе, які ахоўвае грамадскі парадак; пакаранне — ад двух да пяці гадоў пазбаўлення волі). Працэс над Каваленкам павінен быў пачацца 20 красавіка ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска, аднак быў адкладзены на 12 мая ў сувязі з сямейнымі абставінамі суддзі. Трэба адзначыць, што 14 мая спаўняецца 15 гадоў з дня правядзення рэферэндуму аб змяненні дзяржаўнай сімволікі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У другі дзень судовага працэсу па справе віцебскага актывіста Кансерватыўна‑хрысціянскай партыі — БНФ Сяргея Каваленкі пракурор папрасіў суд прыгаварыць... |
|