Сідорскі адправіўся з рабочым візітам у Татарстан
14.05.2010 11:31
—
Новости Общества
|
Прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі сёння адправіўся з рабочым візітам у Рэспубліку Татарстан Расійскай Федэрацыі. Візіт прадоўжыцца па 15 мая.
У склад дэлегацыі ўвайшлі кіраўнікі галіновых міністэрстваў, а таксама прадстаўнікі дзелавых колаў. Асноўная мэта візіту — узгадненне сумесных дзеянняў па далейшаму пашырэнню і паглыбленню двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы развіццё прамысловай кааперацыі. Плануецца, што сёння адбудзецца сустрэча Сяргея Сідорскага з прэзідэнтам Рэспублікі Татарстан Рустамам Мініханавым. У гэты дзень кіраўнік беларускага ўрада пабывае на будаўнічай пляцоўцы Вёскі Універсіяды‑2013, наведае Казанскую акадэмію тэніса, IT‑парк, тэхнапарк «Ідэя». Прадугледжваецца таксама наведванне тэхнаполіса «Хімград». Чакаецца, што 15 мая прэм’ер‑міністр азнаёміцца з работай ААТ «КамАЗ» у Набярэжных Чаўнах, наведае зборачную вытворчасць трактароў «Беларус» у ААТ ВА «ЕлАЗ», аўтамабільную вытворчасць ТАА «Солерс‑Алабуга» і ТАА «Гандлёвы Дом МТЗ‑ЕлАЗ». Праграмай візіту прадугледжаны і іншыя мерапрыемствы. БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі сёння адправіўся з рабочым візітам у Рэспубліку Татарстан Расійскай Федэрацыі. Візіт прадоўжыцца па 15 мая. У... |
|