Выбраныя старшыні райсаветаў дэпутатаў
14.05.2010
—
Новости Общества
|
У рэгіёне прайшлі сесіі раённых Саветаў дэпутатаў па выбарах старшыняў Саветаў. Сессія ў Мядзеле, пройдзе 14 мая. У астатніх раёнах старшыні выбраныя. У Маладзечне старшынёй абраны Віктар Невяровіч, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Пасаду старшыні Вілейскага раённага Савета дэпутатаў заняла Наталля Радзевіч, якая працавала начальнікам аддзела арганізацыйна-кадравай работы. Валожынскі Савет дэпутатаў узначаліла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Марына Ёда. На сваіх пасадах засталіся старшыні ў Смаргоні і Ашмянах. У Смаргоні – Мікалай Шыш, у Ашмянах – Мікалай Квяткевіч. Кіраваць Астравецкім раённым Саветам дэпутатаў будзе Валеры Барташэвіч. Дагэтуль ён працаваў спецыялістам упраўлення сельскай гаспадаркі. Святлана Цішко. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рэгіёне прайшлі сесіі раённых Саветаў дэпутатаў па выбарах старшыняў Саветаў. Сессія ў Мя
|
|