Работнік . 21.by

Работнік

14.05.2010 15:36 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Упраўленнем па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Магілёўскага аблвыканкама аб’яўлены ў міждзяржаўны вышук раней не судзімы Сяргей Астапенка, які працаваў загадчыкам сектара банкаўскага абслугоўвання юрыдычных асоб аддзела аперацыйнага абслугоўвання Магілёўскага рэгіянальнага аддзялення ААТ «Белзнешэканамбанк».

Як паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС Беларусі, у дачыненні да банкаўскага служачага расследуецца справа на падставе ч. 4 арт. 210 Крымінальнага кодэкса (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры).

У красавіку Сяргей Астапенка незаконна без плацежнай інструкцыі кліента пералічыў з разліковага рахунку ААТ »Магілёўскі завод штучнага валакна» на рахунак ТАА »Тэрмаіндустрыя» амаль 1,2 млрд. рублёў. Затым з гэтых грошай ён 191,9 млн. рублёў перавёў на разліковы рахунак мясцовага індывідуальнага прадпрымальніка, а астатнюю суму — 990 млн. рублёў — на свой бягучы рахунак.

Перавёўшы выкрадзеныя грошы ў наяўныя ў касах і банкаматах Магілёва, злачынца знік.


Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упраўленнем па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Магілёўскага аблвыканкама аб’яўлены ў міждзяржаўны вышук раней не судзімы Сяргей Астапенка, які...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика